Прагноз надвор'я на 1-3 верасня.
У нядзелю чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман.
Ноччу +13..+19°С, месцамі +9..+12°С; максімальная днём ад +20°С па паўночным захадзе да +32°С па паўднёвым усходзе краіны.
2 верасня месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы.Нччу +11..+18°С, днём +23..+30°С, па паўднёвым усходзе да +32°С.
3 верасня пераважна без ападкаў, толькі ноччу месцамі па поўначы краіны кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы.
Днём ад +24°С па поўначы да +32°С па поўдні.
Каментары
Тэмпература вады застаецца ўсё яшчэ камфортная, было нейдзе +18С°, на водмелях да +20С°, а ў рэках/возерах можа й цяплейшая, ня быў на іх.
Няхай бы цяпло яшчэ пастаяла, затрымалася, не хачу халадоў, ды й не падрыхтаваўся я да іх.