Свет1313

Расія дабіваецца, каб Абхазія дазволіла масавае перасяленне туды расіян. Для гэтага спыніла выплату заробкаў абхазам

З 1 верасня настаўнікі, медыкі і сілавікі самаабвешчанай краіны засталіся без заробку. А за электрычнасць давядзецца плаціць па камерцыйных цэнах. За што так Расія абыходзіцца з падкантрольнай сабе тэрыторыяй?

Аслан Бжанія Уладзімір Пуцін Aslan Bzhania Vladimir Putin Аслан Бжания Владимир Путин
Аслан Бжанія і Уладзімір Пуцін. Сочы. 12 лістапада 2020 года. Фота: Alexei Nikolsky, Sputnik, Kremlin Pool / Photo via AP

Пра спыненне Расіяй з 1 верасня сацыяльных выплат медыкам, настаўнікам і работнікам сілавых структур Абхазіі на прэс-канферэнцыі 3 верасня расказаў міністр замежных спраў гэтай самаабвешчанай дзяржавы Сяргей Шамба.

Акрамя гэтага, пастаўкі расійскай электраэнергіі цяпер будуць адбывацца па камерцыйных цэнах. Па яго словах, гэта адбылося з-за невыканання Абхазіяй абавязацельстваў перад Расіяй.

Расія субсідуе Беларусь шляхам паставак газу і нафты па заніжаных цэнах. Тады як субсідыі Абхазіі мелі вось такую, іншую форму. Але што стала прычынай, чаго дабіваецца Расія? 

«Відавочна, што за апошні час назапасілася шмат незадаволенасці ў нашых саюзнікаў. Узаемаадносіны значна змяніліся. Гэта не тое, што было напачатку», — адзначыў Сяргей Шамба.

За некалькі дзён для гэтага ў сацыяльных сетках з'явілася копія пратакола сустрэчы кіраўніка Абхазіі Аслана Бжаніі з намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Расіі Дзмітрыем Козакам ад 19 жніўня. У ім якраз і згадваюцца гэтыя меры ўздзеяння на Абхазію.

Згодна з копіяй, для таго, каб выплаты аднавіліся, Абхазія павінна ратыфікаваць двухбаковае пагадненне аб прызнанні і выкананні судовых і арбітражных рашэнняў па эканамічных справах; забяспечыць уступленне ў сілу пагаднення, якое дазваляе расійскім юрыдычным асобам рэалізоўваць у Абхазіі інвестыцыйныя праекты, а таксама зняць абмежаванні з расійскіх інвестараў на рынку камерцыйнай нерухомасці.

Акрамя гэтага, адзін з пунктаў прадугледжвае складанне спісаў для наступнага пазбаўлення расійскага грамадзянства абхазскіх дэпутатаў, якія дзейнічаюць «на шкоду інтарэсам Расійскай Федэрацыі і развіццю расійска-абхазскіх адносін».

Шамба не пацвердзіў сапраўднасць дакументаў, але прызнаў, што пытанні і прэтэнзіі, якія ў ім пазначаныя, сапраўды не адзін раз абмяркоўваліся.

Раней у Абхазіі шырокі грамадскі рэзананс выклікала вынесеная 15 ліпеня прапанова дэпутатаў парламента прыняць так званы законапраект аб апартаментах («Аб мерах па павышэнні ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця Ачамчырскага, Ткварчэльскага і Гальскага раёнаў Рэспублікі Абхазія»). Сутнасць законапраекта ў тым, каб на працягу дзесяці гадоў пабудаваць ва ўсходняй частцы Абхазіі да 30 тыс. кватэр і дамоў.

У шэрагу населеных пунктаў прайшлі мітынгі супраць законапраекта, а 25 ліпеня стала вядома, што ён адкліканы з парламента.

Жыхары Абхазіі баяцца, што рэалізацыя ініцыятывы, у выніку якой 30 тысяч расіян атрымалі б магчымасць набыць нерухомасць у Абхазіі, насельніцтва якой складае ў найлепшым выпадку крыху больш за 200 тысяч чалавек, парушыла б дэмаграфічны баланс у краіне.

У інтэрв'ю РБК міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў назваў прыпыненне Расіяй сацыяльных выплат выкананнем дамоўленасцяў, а не абвастрэннем. Лаўроў заявіў, што пакет дамоўленасцяў быў ухвалены ўрадамі абедзвюх дзяржаў і санкцыянаваны іх кіраўнікамі.

Як будзе далей развівацца канфлікт, невядома. Некаторыя эксперты заклікаюць да больш узважанай палітыкі Расіі адносна Абхазіі.

Так, вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра еўраатлантычнай бяспекі Інстытута міжнародных даследаванняў расійскай дыпламатычнай школы МГІМО Сяргей Маркедонаў у сваім тэлеграм-канале адзначыў, што «іншых партнёраў у гэтай частцы архіважнага і архіпатрэбнага сіняга Чорнага мора ў нас няма, трэба ўмацоўваць кааперацыю, а не ствараць з чыстага ліста праблемы, каб потым іх вырашаць. Пажадана разумеючы пэўныя рэаліі ў гэтай рэспубліцы, не падобнай да сярэднестатыстычнага суб'екта РФ».

Каментары13

  • апсны
    05.09.2024
    Ну что абхазы, почувствовали вкус кацапской "свободы"?
  • Ануфрый
    05.09.2024
    дарэчы, хто не ведае. Наўгародскую рэспубліку задушылі такім жа спосабам. Мясцовае насельніцтва прымусова вывозілі у іншыя краі, на наўгародчыну завозілі маскалёў. І усе, такім чынам асімілюецца народ. Я так уяўляю, вывезлі нейкага упартага наўгародца у нейкі разанскі край. Ён трымаўся сваёй мовы, а дзеці ужо жаніліся з суседзскімі. І дзед ужо мусіў маўчаць пра свае "палітычныя" погляды, калі унікі ужо балбочуць па маскоўску
  • Беларус
    05.09.2024
    Тое ж самае чакае лукашыстаў і хатаскрайнікаў, крэмль яшчэ пакажа вам што такое “сябраваць” з маскавітамі, паклаўшы свае галовы ў іх імперскую пашчу. Калі вы забыліся гісторыю, якія злачынствы чынілі маскавіты на нашых землях на працягу стагоддзяў.

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны19

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка13

Даныя ўсіх карыстальнікаў Pokemon GO цяпер ператворацца ў глабальную мапу мясцовасці8

Байдэн спіша частку доўгу Украіне1

Трамп абмовіўся, што гатовы пайсці на трэці тэрмін. А ці магчыма такое ў ЗША ўвогуле?9

Стаў вядомы спіс афіцэраў, якіх Лукашэнка за падтрымку народу ў 2020 годзе пазбавіў званняў7

Бондарава заклікала пакараць Марзалюка. Але падвяла сябе пад 15 сутак за рэпост «НН»13

У эфіры прапагандыстаў паказалі яшчэ аднаго зняволенага каліноўца — Максіма Ралько5

У Мінску ўзяліся зносіць парк «Дрымлэнд» ВІДЭА2

Storm Shadow сёння маглі ўдарыць па гістарычнай сядзібе на Куршчыне, дзе размяшчаўся расійскі камандны пункт4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны19

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →