Кандыдат у прэзідэнты ЗША Камала Харыс на сустрэчы ў сераду з выбаршчыкамі адказала сцвярджальна на пытанне, ці лічыць яна свайго саперніка Дональда Трампа фашыстам.
«Так, лічу, — адказала Харыс на пытанне з залы. — І я таксама лічу, што людзям, якія лепш за ўсё ведаюць яго з гэтага боку, варта давяраць».
Пасля слоў пра Трампа-фашыста «Харыс запэўніла, што не атаясамлівае свайго суперніка з масай умераных рэспубліканцаў і сказала, што хацела б знізіць напал супрацьстаяння паміж Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партыямі», перадае CNN.
Кажучы пра людзей, якія добра ведаюць Трампа, Харыс, верагодна, мела на ўвазе былога кіраўніка апарата прэзідэнта Трампа Джона Кэлі. Ён у аўторак назваў Трампа фашыстам у двух інтэрв'ю.
У гутарцы з газетай The New York Times Кэлі сказаў, што Трамп відавочна аддае перавагу дыктатарскаму падыходу да кіравання і што яго погляды «ўкладваюцца ў агульнае вызначэнне фашызму».
У інтэрв'ю выданню The Atlantic Кэлі дадаў, што Трамп неяк сказаў, што хацеў бы, каб ягоныя супрацоўнікі падпарадкоўваліся яму гэтак жа беспярэчна, як нацысцкія генералы Адольфу Гітлеру.
Трамп у адказ у сваёй сацсетцы Truth назваў Кэлі дэгенератам і заявіў, што гісторыя пра ягоныя словы пра нацысцкіх генералаў — хлуснёй.
Каментуючы выступ Харыс, Трамп заявіў, што ў яго суперніцы «перакручаны мозг» і яна ўсё больш «падымае градус рыторыкі».
Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць 5 лістапада 2024 года.
«Трампа цікавіць толькі яго эга, яго грошы і яго статус». Барак Абама выступіў у падтрымку Камалы Харыс
Харыс адмовілася ад сустрэчы з Пуціным па Украіне без удзелу Украіны
Зяленскі: Трамп даў прамую інфармацыю, што будзе на нашым баку
«Гэтая краіна праходзіць праз пекла». Трамп сустрэўся з Зяленскім і пахваліўся добрымі адносінамі з Пуціным
Каментары