66-гадовы грамадзянін Нідэрландаў спрабаваў увезці ў Беларусь 183 срэбныя манеты BRITANNIA 2022 і тры залатыя зліткі, не пазначыўшы іх у мытнай дэкларацыі. Але мытнікі на мяжы выявілі нелегальны груз.
Нідэрландзец ехаў у Беларусь з Польшчы на легкавым аўтамабілі Dacia. Інцыдэнт адбыўся ў пункце пропуску «Брэст».
Для перасячэння мяжы кіроўца абраў чырвоны калідор, дзе падаў пасажырскую дэкларацыю на тавар, які ўвозіўся. Аднак пра манеты і зліткі ён у ёй не згадаў.
Усяго мужчына вёз:
-
183 срэбныя манеты BRITANNIA 2022;
-
два залатыя зліткі C.HAFNER SEIT GERMANY па 20 грамаў і яшчэ адзін — COMBI BAR вагой 20 грамаў (па 1 граму кожны).
Калі б яму ўдалося гэта правезці нелегальна, то эканомія на мытных пошлінах, як сцвярджаюць у ДМК, склала б каля 10 тысяч рублёў.
У выніку Брэсцкая мытня пачала адміністрацыйны працэс у адпаведнасці з часткай 4 артыкула 15.5 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь (недэклараванне тавараў у буйным памеры).
Беларус, які галадаў у Літве з-за нявыдачы аўтамабіля, спыніў акцыю і вяртаецца дадому
ДМК: Грузапаток праз Беларусь знізіўся яшчэ на 30%
У Беларусі хочуць скараціць нормы бяспошліннага ўвозу тавараў самалётам
Беларусу па пошце прыслалі пісталет з патронамі. А дома ў яго знайшлі цэлы арсенал
Было 430 тысяч — стала 90 тысяч. Як па дарозе з Еўрасаюза ў Беларусь машыны губляюць сотні тысяч кіламетраў прабегу
Каментары
Тады Байден і Клінтан зшанікі ?))
А мо ён фламандзец ? Або галандзец .
Ды яшчэ пакрўдеуца . Накідаю капцьюроў )))))