Навуковец знайшоў пад Мінскам карал, якому больш за 400 мільёнаў гадоў
Выкапнёвы ланцужковы карал выкладчык БНТУ адшукаў у Калодзішчах.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Минский район LIVE».
Старажытны артэфакт адшукаў Дзмітрый Сцепаненка, прафесару кафедры «Канструяванне і вытворчасць прыбораў» БНТУ. І хоць яго спецыяльнасць ніяк не звязаная з прыродазнаўствам, ён захапляецца вывучэннем камянёў і выкапняў.
Ланцужковыя каралы, таксама вядомыя як галізіты, зніклі з планеты Зямлі. Іх апошнія прадстаўнікі сфармаваліся прыкладна 412 мільёнаў гадоў таму.
Для Сцепаненкі гэта не першая значная знаходка ў Беларусі. Асабліва ён адзначае свае ракавіны аманітаў — малюскаў, якія жылі больш за 145 мільёнаў гадоў таму. Іх ён выявіў у мелавый кар’еры ў Любанскім раёне. Да нядаўняга часу самай старажытнай знаходкай для даследчыка былі кавалкі панцыраў рыб, якія існавалі больш за 350 мільёнаў гадоў таму.
Сцепаненка адзначае, што ў мелавых кар’ерах можна знайсці шмат цікавых выкапняў. Напрыклад, у Любанскім раёне ён знаходзіў часткі марскіх лілеяў, марскіх вожыкаў і нават зубы акул.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары