«Расія ніколі нас не падманвала, у адрозненне ад Украіны». Славацкі прэм'ер пагардліва выказаўся пра Зяленскага і ўкраінцаў
Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца заявіў, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі нібыта ездзіць па Еўропе, каб «жабраваць» і «шантажаваць іншых». Ён сказаў гэта падчас выступлення на пасяджэнні парламенцкага камітэта 10 студзеня, піша «Еўрапейская праўда».
«Ён [Зяленскі] ходзіць па той Еўропе, проста жабруе і шантажуе іншых, просіць грошай. Гэта проста павінна спыніцца», — заявіў славацкі прэм'ер.
Пасяджэнне парламенцкага камітэта было склікана славацкай апазіцыяй, якая патрабавала ад Фіца тлумачэнняў адносна яго сустрэчы з кіраўніком Расіі Уладзімірам Пуціным у Маскве, а таксама інфармацыі пра далейшыя крокі Славакіі ў сувязі са спыненнем транзіту расійскага газу праз Украіну.
Фіца расказаў, што ў пытанні транзіту газу з Украіны на тэрыторыю Славакіі было падрыхтавана два варыянты рашэнняў, якія нібыта былі ўзгодненыя прэм'ер-міністрам Дзянісам Шмыгалём. Адным з іх павінна была стаць дамоўленасць паміж Расіяй і Азербайджанам, каб азербайджанскі газ паступаў у Славакію. Але, са слоў Фіца, Зяленскі сарваў гэтую дамоўленасць.
Другім варыянтам была прапанова славацкай кампаніі SPP стварыць даччыную кампанію на расійска-ўкраінскай мяжы, каб ужо нібыта славацкі газ з Расіі транспартаваўся ў Славакію праз Украіну.
Фіца назваў прэзідэнта Украіны ненадзейным і сказаў, што часам ён «сыты ім па горла». У той жа час ён заявіў, што Расія заўсёды была надзейным партнёрам, калі гаворка ішла пра пастаўкі энерганосьбітаў.
«Расія ніколі нас не падманвала, у адрозненне ад Украіны. Я памятаю сітуацыю ў 2009 годзе, калі я быў ва Украіне, калі я звярнуўся да ўкраінскай прэм'ер-міністаркі Цімашэнкі з просьбай даць нам з рэзервуараў, якія яны маюць у заходняй частцы Украіны, трохі газу. Я атрымаў адказ, што мяне паслалі да д'ябла. Гэта тыповыя ўкраінцы», — паскардзіўся Фіца.
Тым часам прэзідэнт Славакіі Петэр Пелегрыні заявіў, што адмаўляецца ехаць з афіцыйным візітам у Кіеў з-за таго, што Украіна спыніла транзіт расійскага газу. Акрамя таго, у сувязі з прыпыненнем транзіту газу Фіца агучыў спіс пагроз на адрас Кіева, сярод якіх — прымяненне вета на рашэнні ЕС па Украіне.
Прэм'ер Славакіі пасля паездкі да Пуціна паехаў адпачываць у шыкоўны в'етнамскі гатэль
Прэм’ер Славакіі прыгразіў скараціць дапамогу ўкраінскім уцекачам у адказ на спыненне паставак расійскага газу
Расія страціла транзіт газу праз Украіну ў Еўропу. Хто прайграў і што будзе далей?
Лукашэнка запрасіў славацкага прэм'ера Фіца ў Беларусь
Кіраваць Аўстрыяй найхутчэй стане ўльтраправая і пракрамлёўская партыя, заснаваная нацыстамі
Каментары
Украіна тры гады вайны выконвала абавязкі па кантракце, як кантракт скончыўся гэтыя чамусьці завылі
К вопросу о предательстве.