Перад прэзідэнцкімі выбарамі Мінабароны чакае правакацыі з боку «збеглых», якіх «узбройваюць за мяжою»
Мінабароны заявіла аб пагрозах на беларускай мяжы перад прэзідэнцкімі выбарамі, якія пройдуць 26 студзеня 2025 года. Пра гэта распавёў начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка.
Равенка у інтэрв'ю «Ваен-ТБ» сказаў, што перад выбарамі ля межаў Беларусі «сапраўды існуюць пагрозы».
— Актыўнасць [на мяжы] адбываецца, нарошчванне сіл і сродкаў ідзе планамерна, з года ў год. Няма такога, што экстранна — не, яны займаюцца планавай дзейнасцю. Яны не звяртаюць на нас ніякай увагі, нават не думаюць неяк апраўдацца за свае дзеянні. Яны проста планамерна ствараюць пагрозу каля межаў Беларусі, — кажа памочнік міністра абароны.
Равенка сцвярджае, што вельмі сур'ёзную небяспеку ўяўляюць дзеянні «не столькі ваенных ведамстваў нашых прыгранічных дзяржаў, а хутчэй дзеянні пэўных палітычных колаў, урадаў, якія фарміруюць падраздзяленні з нашых «збеглых», навучаюць іх, узбройваюць».
— Тут пагроза ёсць, адназначна. Магчыма будуць неадэкватныя паводзіны, магчыма ім проста дадуць загад нешта зрабіць, нейкую правакацыю. Мы да гэтага гатовая, — сказаў Равенка.
Ён дадаў, што перад выбарамі Мінабароны правяло «прафілактычную работу» з ваеннымі аташэ акрэдытаванымі ў Беларусі замежных дзяржаў.
Паводле Равенкі, ім расказалі, як у Беларусі будуць «расцэньваць тыя ці іншыя неканструктыўныя дзеянні з боку замежных дзяржаў».
Каментары
Вось вам і пацверджанне ад памочніка міністра абароны Равенкі, што так і ёсць.
Армія напагатове, "перад выбарамі Мінабароны правяло «прафілактычную работу» з ваеннымі аташэ акрэдытаванымі ў Беларусі замежных дзяржаў".