Свет

У Фінляндыі кот Маўры выратаваў свайго гаспадара ад смяротнай небяспекі

11-гадовы кот разбудзіў свайго гаспадара ноччу. Калі гаспадар нарэшце звярнуў увагу на настойлівыя тычкі лапкай, ён зразумеў, што ў яго небяспечна нізкі ўзровень цукру ў крыві, піша Yle.fi.

Фота: Mona Laiho / Yle

— Гэта быў ужо другі выпадак, калі Маўры, кот пароды корніш-рэкс, папярэдзіў гаспадара пра праблему са здароўем, — распавядае старшыня Фінскай асацыяцыі катоў Рыка Турпейнэн.

У Фінляндыі штогод узнагароджваюць двух-трох катоў-герояў, і ў мінулым годзе Маўры быў сярод іх.

Па словах Турпейнэн, тыповыя ўчынкі катоў-герояў уключаюць папярэджанні пра пачатак пажару і абуджэнне гаспадара, які пакутуе на дыябет, праз небяспечна нізкі ўзровень цукру ў крыві, як у выпадку з Маўры. Каты паведамляюць пра небяспечныя сітуацыі сваімі трывожнымі ці незвычайнымі паводзінамі.

У мінулым годзе званне ката-героя атрымалі два гадаванцы. Акрамя Маўры, гэты тытул быў прысвоены сямігадоваму кату пароды рэгдол па мянушцы Пёры.

— Пёры пастаянна абнюхваў тэлевізар, пакуль гаспадары не звярнулі ўвагу на яго паводзіны. Выявілася, што тэлевізар перагрэўся і пачаў дыміцца.

Калі кот ці сабака папярэджвае гаспадара пра нізкі ўзровень цукру ў крыві, хутчэй за ўсё, гэта звязана з тым, што жывёла заўважае змену паху, тлумачыць дрэсіроўшчыца жывёл і аўтар навукова-папулярных кніг Туірэ Кайміё.

— Я не думаю, што яны ўсведамляюць смяротную небяспеку для чалавека. Канечне, прыемна думаць, што яны разумеюць, што ратуюць сваімі паводзінамі. Аднак я ў гэтым сумняваюся, бо ў такім выпадку жывёлы павінны разумець, што занадта нізкі ўзровень цукру небяспечны.

Па словах Кайміё, такія паводзіны могуць быць звязана з тым, што кот ці сабака заўважае змены ў стане гаспадара. Напрыклад, калі з-за нізкага ўзроўню цукру ён становіцца больш марудлівым або раздражнёным.

Жывёлы асабліва адчувальныя да зменаў у знаёмым ім асяроддзі. Кайміё лічыць, што кожны кот ці сабака можа праявіць сябе як герой у выпадку пажару.

Каментары

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад7

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад

Усе навіны →
Усе навіны

Заснавальнік «Яндэкса» наняў ахову, калі Пуцін пажадаў яму здароўя4

На Століншчыне паляўнічы спрабаваў ператварыць дзвюх казуль у адну, але яго раскрылі

«Эдуарда Бабарыку выводзяць з ШІЗА: кладзіся на шконку нізкага статусу. Ён адмаўляўся, трымаўся»6

Расійскага шпіёна з Канады асудзілі ў Польшчы на 8 месяцаў. Ён сам раскрыўся сп'яну4

У Аляксандра Чарнухі днямі выходзіць новая кніга. Пра што гэтыя апавяданні?

На першых сёлетніх таргах Sotheby's будуць прадаваць карціну Шагала

Тыкток у захапленні ад працавітасці гэтага беларуса: два гады ён біўся над тым, каб вывесці ідэальную «салодкую бульбу»7

На праспекце Машэрава ў Мінску моцна сутыкнуліся два аўтамабілі ВІДЭА

Паказалі, як будуць выглядаць будучыя станцыі метро ў Зялёным Лузе ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад7

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад

Галоўнае
Усе навіны →