Грамадства33

Ярмошына расказала, як апазіцыя нібыта спрабавала яе падкупіць

«Мы танчылі з Генадзем Карпенкам і я адказала яму словамі Таццяны Ларынай: «Я іншаму аддадзена і буду век яму верная».

Лідзія Ярмошына Лидия Ярмошина Lidiya Yarmoshyna
Лідзія Ярмошына. Скрын відэа: CTVBYvideo / YouTube

Былую кіраўніцу Цэнтральнай выбарчай камісіі ў эфіры СТБ спыталі, ці былі спробы яе падкупіць. У адказ яна расказала гісторыю, якая нібыта адбылася перад прэзідэнцкімі выбарамі 2001 года.

«Не ведаю, ці была гэта спроба. Выбары 2001 года, перад імі, калі яшчэ мяне запрашалі ў Еўропу, вучылі мяне. І ўвесь час з прадстаўнікамі апазіцыі.

Я памятаю, мы паехалі такой дэлегацыяй па запрашэнні аднаго з дэпутатаў фінскага парламента. Там было тры прадстаўнікі апазіцыі і тры прадстаўнікі ўлады. І вось з боку апазіцыі гэта былі ўжо цяпер нябожчык Генадзь Карпенка, другі таксама ўжо нябожчык таксама кандыдат у прэзідэнты, Сямён Домаш і кіраўніца Беларускага Хельсінскага камітэта Таццяна Процька.

(Імаверна, гаворка вядзецца пра 1998 ці 1999 год, бо Генадзь Карпенка памёр у 1999 годзе пры загадкавых абставінах — НН).

Я памятаю, мы з Карпенкам нават танчылі павольныя танцы на адной вечарынцы там у Фінляндыі. І ён мне так жартаўліва кажа: «Ярмошына, цікавяцца, колькі Вы каштуеце?»

Ну, паколькі ў нас адносіны былі вельмі вясёлыя і жартаўлівыя, мне самой спадабаўся мой адказ. Я сказала: «Генадзь Дзмітрыевіч, як аматару паэзіі (ён да гэтага вершы чытаў), я вам адкажу словамі Таццяны Ларынай: «Я іншаму аддадзена і буду век яму верная».

Ярмошына сцвярджае, што больш з такімі пытаннямі да яе не падыходзілі:

«Ужо ўсе зразумелі досыць хутка, мусіць, пасля 2001 года, што са мной кашу не зварыш. Ад мяне адліплі і замежныя паслы».

Каментары3

  • FF
    12.01.2025
    Дык а нічога, што Карпенка да «выбараў» 2001 года не дажыў?
  • Ёсік
    12.01.2025
    У датах блытаецца, дык чаго чакаць ад лічбаў галасаваньня - таксама блытаецца.
  • .
    12.01.2025
    «Я іншаму аддадзена і буду век яму верная».
    Закону трэба быць вернай, а не чалавеку. Як малпа нейкая, знайшла галоўнага самца і яму падпарадкоўваецца. Жывёльна-халопскі светапогляд, а не прынцыповы і ідэйны.

Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах4

Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах

Усе навіны →
Усе навіны

На Сяргея Міхалка завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі12

У Мінску кватэра з такім высокім парадкавым нумарам усяго адна. І яна прадаецца6

Прэм'ер Грэнландыі: Мы не хочам быць амерыканскімі або дацкімі, але хочам быць незалежнымі2

«Іх шукае міліцыя». У Мінску на стэндах з’явіліся фоты Славы Камісаранкі і Сяргея Міхалка17

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад18

У Мінску з'явілася вуліца маршала Баграмяна2

Двое пенсіянераў патанулі ў Мінску ў ванных за дзень

Першы клеткавы прадукт супраць раку зарэгістравалі ў Беларусі

«Без расіян рынак, можна сказаць, вымер. За месяц прадалі чатыры машыны замест трыццаці»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах4

Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах

Галоўнае
Усе навіны →