Кіно

Андрэй Кашперскі здымае фільм жахаў «Суд мёртвых» па матывах беларускіх судоў

Рэжысёр Андрэй Кашперскі, адзін са стваральнікаў серыялу «Працэсы», зняў кароткаметражны хорар «Judgment of the Dead» («Суд мёртвых») з Зояй Белахвосцік у галоўнай ролі. Цяпер бярэцца за поўны метр пад той жа назвай, піша «Белсат». 

Бэкстэйдж са здымак кароткаметражнага хорару «Суд мёртвых». Варшава, Польшча. Фота прадстаўлена рэдакцыі «Белсат»

Адзін са стваральнікаў серыялу «Працэсы» і суаўтар праекту «ЧынЧынЧэнал» рэжысёр Андрэй Кашперскі зняў кароткаметражны хорар «Judgment of the Dead» («Суд мёртвых») з Зояй Белахвосцік у галоўнай ролі. У размове з «Белсатам» ён распавёў, што кароткі метр — толькі пачатак шляху: чакаем поўнаметражнага фільму жаху пад той жа назвай. 

— Усё проста: гэты фільм пра рэальны закон, прыняты ў Беларусі ў 2023 годзе, паводле якога можна цяпер судзіць мёртвых. У нашай кароткаметражцы мы гэты закон троху «дакруцілі». Галоўная гераіня — суддзя Аляксандра Драгун, не проста судзіць мёртвых, а судзіць іх, каб адабраць іхную нерухомасць. Ну і ў нейкі момант памерлыя паўстаюць, каб пераследаваць суддзю Аляксандру… Напэўна, толькі гэта і магу распавесці, каб не спойлерыць, — кажа Кашперскі.

Бэкстэйдж са здымак кароткаметражнага хорару «Суд мёртвых». Варшава, Польшча. Фота прадстаўлена рэдакцыі

Ён распавядае, што з суаўтарам Міхаілам Зуём яны зрабілі ужо першы драфт і зараз працуем над другім.

— Перапрацоўваем структуру, дадаём новых персанажаў. Гэта працэс, які не спыніцца аж да канца здымачнага перыяду, да канца мантажу. Прыдумваем дадатковыя рэплікі, штосьці пераагучваем, дадаём цітры і гэтак далей. Сцэнар дапілоўваецца вельмі доўга. Але гэтак яно адбываецца, як правіла, ва ўсіх фільмах сусветнай індустрыі, — распавядае Кашперскі. 

Галоўная гераіня 15-хвіліннай кароткаметражкі — суддзя Аляксандра Дзмітрыеўна Драгун у выкананні Зоі Белахвосцік. А вось гераіняй поўнаметражнага фільму плануюць зрабіць яе дачку — таксама суддзю Дзіяну Драгун.

Афіцыйныя кадры кароткаметражнага хорару «Суд мёртвых». Фота прадстаўлена рэдакцыі

— Судзейства — іх сямейная справа. І мы хочам праз гісторыю маці перайсці да гісторыі дачкі і да іх узаемаадносінаў. І я вельмі і вельмі спадзяюся, што Дзіяну сыграе дачка Зоі Белахвосцік акторка Валянціна Гарцуева. Прынамсі мы ўжо распавялі ёй, што пішам сцэнар пад яе і для яе. Ці ўдасца яе залучыць — пытанне, бо ўсякае бывае, і не трэба забывацца, у якіх абставінах мы жывём. Але маем вялікае жаданне, каб менавіта Валянціна Гарцуева ўзяла ўдзел у нашым праекце, — дадае Кашперскі. 

Каментары

Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах4

Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах

Усе навіны →
Усе навіны

На Сяргея Міхалка завялі крымінальную справу за абразу Лукашэнкі12

У Мінску кватэра з такім высокім парадкавым нумарам усяго адна. І яна прадаецца6

Прэм'ер Грэнландыі: Мы не хочам быць амерыканскімі або дацкімі, але хочам быць незалежнымі2

«Іх шукае міліцыя». У Мінску на стэндах з’явіліся фоты Славы Камісаранкі і Сяргея Міхалка17

Што чакае Беларусь у бліжэйшыя пяць гадоў? А Расію і Еўропу? Спецдакладчык ААН па Беларусі дае свой расклад18

У Мінску з'явілася вуліца маршала Баграмяна2

Двое пенсіянераў патанулі ў Мінску ў ванных за дзень

Адкуль на вуліцах Мінска з'явіўся твар, які пужаў дзяцей 1990-х?9

Першы клеткавы прадукт супраць раку зарэгістравалі ў Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах4

Пасля 2020-га ад Ярмошынай адмовіўся нават садоўнік, які стрыг яе кусты ў Драздах

Галоўнае
Усе навіны →