Улада77

Мядзведзеў даручыў Мілеру абмежаваць пастаўкі газу ў Беларусь

«Газпром» нічым не можа прымаць аплату за доўг: ні пірагом, ні маслам, ні сырам, ні іншымі сродкамі плацяжоў».

«Газпром» пачаў абмежаванне паставак газу ў Беларусь. Пра гэта паведаміў кіраўнік расійскага газавага холдынгу Аляксей Мілер 21 чэрвеня на пасяджэнні аператыўнага штаба па ацэнцы сітуацыі з Беларуссю.

«Закончыўся адведзены тэрмін, пяць дзён, які быў дадзены беларускаму боку. Запазычанасць не пагашана. З 10 раніцы маскоўскага часу (з 9.00 па мінскім) 21 чэрвеня 2010 года ўводзіцца рэжым абмежавання пастаўкі расійскага газу ў Рэспубліку Беларусь на 15% ад аб’ёмаў планавай пасутачнай пастаўкі газу з паступовым выхадам на ўзровень абмежавання да 85% прапарцыянальна запазычанасці», — цытуе Мілера РІА Новости.

Як паведамлялася раней, прэзідэнт РФ даручыў «Газпрому» пачаць абмежаванне паставак газу Беларусі, працягваючы пры гэтым кансультацыі з Мінскам па ўрэгуляванні доўгу.

Раніцай 21 чэрвеня на сустрэчы з Дзмітрыем Мядзведзевым Мілер паведаміў, што «Беларусь прызнае доўг за газ, але прапаноўвае аплату рабіць машынамі, абсталяваннем і рознымі іншымі таварамі».

У адказ прэзідэнт РФ заўважыў, што ў адпаведнасці з расійскім заканадаўствам замежныя плацяжы могуць прымацца толькі ў замежнай валюце — інакш гэта супярэчыць закону. «Газпром» нічым не можа прымаць аплату за доўг: ні пірагамі, ні маслам, ні сырам, ні іншымі сродкамі плацяжоў», — падкрэсліў Мядзведзеў.

Паводле інфармацыі Мілера, у адпаведнасці з беларуска‑расійскім кантрактам «Газпром» у такой сітуацыі «павінен увесці абмежаванне паставак газу прапарцыянальна аб’ёму доўгу».

«Пачынайце тады адпаведную працэдуру, захоўваючы ўзаемадзеянне з беларускімі партнёрамі і схіляючы іх да выканання дагавора і ў адпаведнасці з тымі правіламі, якія існуюць у «Газпрома» з іншымі контрагентамі», — распарадзіўся Мядзведзеў.

Нагадаем, 20 чэрвеня на чарговыя перамовы ў Маскву адправілася беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра эканомікі Андрэем Філонавым. Аб ходзе перамоў нічога не паведамляецца.

Сітуацыю з пастаўкамі газу беларускія профільныя ведамствы не каментуюць. «Газпром» патрабуе ад Мінска пагасіць запазычанасць у 192 млн. долараў за пастаўкі газу ў 2010 годзе.

У сваю чаргу, у Мінску заяўляюць, што «Газпром» вінен Беларусі больш як 200 млн. долараў за транзіт газу па беларускай тэрыторыі.

Каментары7

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў7

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»1

Адна з найбагацейшых жанчын В'етнама прайграла апеляцыю. Калі яна не зможа сабраць $9 мільярдаў, яе пакараюць смерцю1

У Оршы за палітыку судзяць праўладнага блогера, які называў сябе «памагатым крывавага рэжыму Лукашэнкі»2

Украіна адмаўляецца ад любых іншых гарантый бяспекі, акрамя сяброўства ў НАТА2

УСУ вывелі вайскоўцаў з поўдня Глушкоўскага раёна Курскай вобласці4

Жанчына хацела забраць сабаку з дарогі і трапіла пад машыну ВІДЭА1

Да калоніі і буйных штрафаў асудзілі прадстаўнікоў мінскага стартап-хаба «Імагуру»3

«З такой навукай, як у нас, мы поспехаў не даб'ёмся». Лукашэнка зноў узяўся за Акадэмію навук41

Пашкоджаны кабель паміж Швецыяй і Фінляндыяй4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў7

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →