Улада2424

Блогера Лапшына ў кайданках даставілі спецрэйсам з Мінска ў Баку

Расійска-ізраільскага блогера Аляксандра Лапшына, чыю скаргу на рашэнне аб экстрадыцыі 7 лютага адхіліў Вярхоўны суд Беларусі, у аўторак бліжэй да вечара даставілі ў Баку.

Як паведамляюць азербайджанскія СМІ, Лапшына са сталіцы Беларусі даставілі спецрэйсам у бакінскі аэрапорт імя Гейдара Аліева.

Амаль адразу Лапшын быў адпраўлены ў ізалятар Службы дзяржбяспекі.

Блогер знаходзіўся ў чорным спісе азербайджанскага МЗС за наведванне Нагорнага Карабаха. За антыканстытуцыйныя заклікі і незаконны ўезд у Азербайджан Лапшыну ў Азербайджане пагражае да васьмі гадоў пазбаўлення волі.

Аляксандра Лапшына затрымалі ў Мінску ў ноч на 15 снежня 2016 года па запыце Азербайджана. 17 студзеня намеснік генпракурора Беларусі Аляксей Стук пастанавіў экстрадаваць блогера ў Азербайджан.

7 лютага Вярхоўны суд, у якім блогер абскардзіў дадзенае рашэнне, пакінуў яго ў сіле. За затрыманага заступіўся Ізраіль, адна з краін грамадзянства Лапшына.

Расія таксама выказалася супраць экстрадыцыі Лапшына ў Азербайджан.

Каментары24

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →