Здарэнні99

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд забойцу з Вілейкі. Паўла Селюна расстраляюць

17 верасня судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда Беларусі разгледзела крымінальную справу па касацыйных скаргах асуджанага на смяротную кару Гродзенскім абласным судом 12 чэрвеня Паўла Селюна. Прысуд пакінуты без змянення.

Там нагадалі, што Гродзенскі абласны суд прызнаў вінаватым 23-гадовага Паўла Селюна ў наўмысным забойстве дзвюх асоб, учыненым з асаблівай жорсткасцю (пп. 1, 6 ч. 2 арт. 139 КК), здзеку з трупа (ч. 1 арт. 347 КК), тайным выкраданні маёмасці (ч. 1 арт. 205 КК) і крадзяжы ў грамадзяніна пашпарта і іншага важнага дакумента (арт. 378 КК). За забойства дзвюх асоб, а таксама па сукупнасці злачынстваў суд прыгаварыў Селюна да выключнай меры пакарання.

Як паведамлялася раней, злачынства было ўчыненае 5 жніўня 2012 года ў Гродне, калі супрацоўнікі міліцыі знайшлі са множнымі колата-рэзанымі ранамі ў вобласці шыі, спіны і жывата труп жанчыны 1991 года нараджэння, жыхаркі Жлобіна.

Пры правядзенні далейшага агляду дома каля пад’езда ў кантэйнеры для смецця быў знойдзены расчленены труп яшчэ аднаго чалавека — хлопца 1989 года нараджэння, гаспадара кватэры, дзе адбылося забойства.

Ва ўчыненні злачынства быў прызнаны вінаватым муж забітай жанчыны — жыхар Вілейкі 1990 года нараджэння. Матыў злачынства — рэўнасць. Мужчына быў затрыманы 7 жніўня ў цягніку Гродна — Баранавічы.

Глядзі таксама: Маці асуджанага да расстрэлу: «Хачу выратаваць сына ад смерці»

Каментары9

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →