Гарысан Форд стаў самым касавым акцёрам у гісторыі кіно.
Фільмы з яго ўдзелам на сённяшні дзень зарабілі 4,7 мільярда даляраў. На першае месца Форда вывеў працяг кінасагі «Зорныя войны» — «Абуджэнне сілы».
Да нядаўняга часу спіс самых касавых акцёраў узначальваў Сэмюэл Л.Джэксан з 4,6 мільярдамі даляраў. У ліку лідараў таксама Том Хэнкс, Морган Фрыман і іншыя галівудскія зоркі. У топ-20 уваходзіць толькі адна жанчына — Кэмеран Дыяс.
Улічваючы, што пракат «Абуджэння сілы» працягваецца, можна спрагназаваць, што адрыў Харысана Форда ад канкурэнтаў павялічыцца. Імаверна, акцёр стане першым, хто пераадолее планку ў 5 мільярдаў даляраў.
Цікава, што ў Гарысана Форда беларускія карані. Ён сам распавёў пра гэта: «Мае бабуля і дзядуля былі з Мінска».
Каментары