Як вам?
Панамы, пальмы і касцюмы для феміністак. Топ-5 модных трэндаў ад айчыннага легпрама
На Беларускім тыдні моды новую калекцыю прэзентавала брэсцкая фабрыка «Нэлва». Дызайнеры зрабілі стаўку на натуральныя тканіны (бавоўну, шоўк, лён) і эклектыку квітнеючага саду і гарадскога асяроддзя.
Вось некалькі трэндаў, якія задае айчынны легпрам на наступны сезон вясна-лета.
Касцюмы са штанамі
Мастхэв для дзелавых кабет у наш фенімістычны час.
Панамы
Тым, хто не паспеў прымераць гэты трэнд у мінулым летнім сезоне, легпрам дае яшчэ адзін шанц. Каб выглядаць модніцай, а не звычайнай дачніцай, спалучайце панамы з элегантнымі сукенкамі.
Градыентная афарбоўка
Рэчы з падобным тыпам афарбоўкі прадставіў у апошняй калекцыі сам Christian Dior, а значыць, варта прыгледзецца.
Трапічны прынт
Такі ж трэнд заўважаны на паказах у Мілане.
Блакітныя і пясочныя колеры
Калі ў горадзе хочацца марской рамантыкі і атмасферы сафары.
Каментары