Падпісвайцеся на пяць месяцаў! Атрымаеце часопісы з дастаўкай дахаты. «Наша гісторыя», а малым — «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!»
Самая нізкая цана на часопісы — праз падпіску. Падпіска на «Нашу гісторыю» на месяц каштуе 5,11 рубля (на абаненцкую скрыню — 4,39 рубля), на паўгода — 30,66 рубля (на абаненцкую — 26,36 рубля). Для параўнання: цана ў шапіках і кнігарнях — 5,70.
На дзіцячыя часопісы цана падпіскай — 2,64. Тады як цана ў шапіках — 2,86.
Дык падпісвайцеся і будзеце штомесяц чытаць захапляльныя выданні. «Наша гісторыя» апавядае пра беларускую гісторыю цікава, а пра сусветную — з беларускіх пазіцый. А ў тых, хто падпіша дзяцей на «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!», яны вырастуць разумненькія і будуць любіць чытаць.
У часы пандэміі вы зможаце атрымліваць часопісы, нікуды па іх не выходзячы.
На поштах падпісацца на пяць месяцаў можна да 27 ліпеня. Праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска» на сайце www.belpost.by можна падпісацца да 21 ліпеня.
Афармленне падпіскі на «Нашу гісторыю» і новыя дзіцячыя часопісы «Дуду» і «Асцярожна: дзеці!» цяпер даступнае:
праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска» на сайце www.belpost.by;
праз плацежна-даведкавыя тэрміналы;
у аддзяленнях паштовай сувязі;
або дома, запрасіўшы паштальёна.
Падпісныя індэксы:
«Наша гісторыя» 00469
«Дуду» 75081
«Асцярожна: дзеці!» 75080
Як падпісацца на іх не адыходзячы ад камп'ютара? Зрабіць гэта цяпер можна на сайце «Белпошты». Для гэтага:
1. Шукаем на сайце раздзел інтэрнэт-падпіскі
На галоўнай старонцы сайта трэба выбраць пункт «Аформіць падпіску»,
2. Выбіраем і замаўляем выданні
Вы трапіце на старонку з магчымасцю шукаць выданні па падпісным індэксе або назве.
Нагадаем: індэкс «Нашай гісторыі» — 00469, «Дуду» — 75081, «Асцярожна: дзеці!» — 75080.
Клікнуўшы на ўпадабанае выданне, Вы атрымаеце магчымасць выбраць тэрмін падпіскі.
Пасля трэба вызначыцца з тыпам дастаўкі і дадаць выданне ў кошык.
Унізе старонкі з'явіцца інфармацыя пра замову. Пераходзім да яе.
І афармляем падпіску.
3. Рэгіструемся
Для гэтага трэба паведаміць «Белпошце» сваё імя і адрас. Для пачатку ўводзім нумар тэлефона, прыдумляем пароль, якім будзем карыстацца для ўваходу ў асабісты кабінет на сайце і ціснем «Зарэгістравацца».
Увёўшы лічбавы код, атрыманы праз SMS, трапляем у асабісты кабінет. Абіраем злева раздзел «Інтэрнэт-падпіска» і клікаем на замову:
Сістэма прапануе ўвесці імя і адрас. Рэгіструючы адрас для дастаўкі, трэба звярнуць увагу на тое, што пасля пазнакі індэкса населены пункт і вуліца аўтаматычна паказваюцца з базы. База рускамоўная.
Пазначыўшы звесткі, можна пераходзіць да аплаты.
Увёўшы звесткі з карткі, ціснеце «Аплаціць» — і замова зробленая.
Прыемнага чытання!
* * *
Па ўсіх пытаннях, звязаных з падпіскай, тэлефануйце: (29) 707-73-29 (МТС), (29) 613-32-32 (Вэлком). Таксама звяртайцеся на e-mail: [email protected] (з пазнакай «Падпіска»).
Каментары