Грамадства

На Палессі забаранілі наведваць лясы там, дзе былі лагеры расійскіх вайскоўцаў

Міністэрства лясной гаспадаркі забараніла наведванне лясоў на поўдні Гомельскай вобласці. Пад забарону трапілі лясы Брагінскага, Нараўлянскага, Мазырскага і Хойніцкага раёнаў. Менавіта там, як паведамлялася, былі лягеры расейскіх вайскоўцаў, піша Радыё Свабода.

Таблічка з забаронай наведвання лясоў пад Гомелем

«Насцярожвае, што цяпер па Нароўлі ходзяць вайскоўцы. Незразумела, беларусы яны ці расіяне, бо менавіта гэтыя не маюць ніякіх знакаў адрознення. Ездзяць грузавыя аўтамабілі без нумароў, але са знакам V на іх», — расказаў Свабодзе мясцовы жыхар.

Ён дадаў, што цяпер у лясах Нараўлянскага раёна сітуацыя «жахлівая проста».

«Там было шмат часовых пляцовак для размяшчэння расійскіх вайскоўцаў. Цяпер робіцца зразумелым, што яны менавіта адтуль ракеты і запускалі. Відаць, дзе стаялі ракетныя ўстаноўкі, бо па слядах стаяў аўтамабіль, там і зямля выпаленая. І яны, расіяне, пакідалі ўсё пасля сябе. Кацялкі, каскі, пральныя парашкі — мяхамі. Не зразумела, чаму, але яны закопвалі тушонку, а часам закідалі галінкамі.

Пакідалі і скрынкі ад зброі, боепрыпасаў. Знаходзілі людзі і патроны, і снарады для сістэмы «Град». Замінавана шмат чаго было. Беларускія сапёры абясшкоджваюць цяпер тыя мясціны, якія расіяне замінавалі. Цяпер іхнія міны ўзрываюць на месцы. Паставілі там ужо нашы пасты і зрабілі штучныя перашкоды для транспарту. Машыны ўсе спрэс правяраюць», — расказаў жыхар райцэнтра.

Раней стала вядома, што ў Нараўлянскім раёне на міне падарваліся супрацоўнікі КДБ.

Раней маці аднаго з беларускіх кантрактнікаў паведамляла, што частку Слонімскай механізаванай брыгады перавялі пад Брагін. Там яны разбілі лагер, паставілі палявую кухню.

Некалькі крыніц Свабоды паведамілі, што шмат беларускіх вайскоўцаў цяпер знаходзяцца ў Нароўлі, пад Брагінам і ў Хойніках.

Чытайце таксама: 

Два афіцэры КДБ падарваліся на расійскай міне ў Гомельскай вобласці

«У клубе «вызваліцелі» пачалі пагражаць баявой гранатай». Як прыход расійскіх вайскоўцаў адбіўся на Мазыры

«Спачатку былі вясёлыя, а цяпер упалі духам». Беларусы пра тое, як сябе паводзяць і пра што гавораць расійскія вайскоўцы ў гарадах

Каментары

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Авіякампанія Qantas запланавала самыя доўгія рэгулярныя рэйсы ў свеце — 22 гадзіны ў небе

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы48

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →