Ежа

Выкідаеце «хвосцікі» ад вішань і чарэшань? Вы больш не будзеце так рабіць

Вы здзівіцеся, але шмат карыснага ёсць не толькі ў саміх ягадах.

Уласцівасці «хвосцікаў»

Настой з чаранкоў вішні валодае цэлым шэрагам карысных уласцівасцяў.

Сярод найбольш важныя — абязбольвальны і мачагонны эфекты.

Такі настой таксама палягчае менструальныя болі. Ён можа выкарыстоўвацца і для лячэння праблем з мачавым пузыром або прастатай.

«Хвосцікі» вішні ўтрымліваюць шмат марганцу, калію, медзі, вітамінаў А, В2, С, антыаксідантаў і антацыанаў. Антацыаны — гэта раслінныя пігменты, якія аказваюць супрацьзапаленчае і супрацьракавае дзеянне, прадухіляюць атэрасклероз.

Настой вішнёвых чаранкоў таксама мае ачышчальнае дзеянне і дапаможа зменшыць ацёкі. Ён карысны і ў якасці дадатковай падтрымкі падчас лячэння халангіту (запалення жоўцевых працёкаў).

Ці дапамогуць «хвосцікі» схуднець?

Некаторыя эксперты кажуць, што чаранкі вішні таксама могуць паскараць метабалізм і стымуляваць спальванне тлушчавай тканкі. Але гэтае сцвярджэнне ніяк не даказанае і, верагодна, гэта няпраўда.

Але варта ўключыць вішню ў рацыён, калі вы хочаце скінуць вагу. Вішня — гэта садавіна з нізкім глікемічным індэксам, якая ідэальна падыходзіць для зніжэння вагі ў якасці інгрэдыента здаровай і збалансаванай дыеты, а таксама забяспечвае арганізм мноствам вітамінаў і мінералаў.

Як прыгатаваць настой з «хвосцікаў» вішні?

Збярыце чаранкі ў асобны кантэйнер або міску асобна ад костачак. Каб прыгатаваць настой, вам спатрэбіцца прыкладна адна жменя пладаножак на літр вады.

Пакладзіце «хвосцікі» ў сатэйнік або рондаль і заліце вадой. Пасля пракіпяціце некалькі хвілін. Калі настой будзе гатовы, пакіньце яго астываць, накрыўшы вечкам. Падрыхтуйце чысты слоік або бутэльку. Прапусціце настой праз сіта і пастаўце ў халадзільнік. Такім чынам ён можа захоўвацца да двух дзён.

Настой лепш за ўсё піць нашча ці перад ежай кожны раз падчас моцных боляў або два разы на дзень.

Настой з «хвосцікаў» даволі горкі, таму яго шмат хто не любіць. Аднак вы можаце дадаць у яго мёду, каб палепшыць смак.

Гарбата са свежых вішнёвых «хвосцікаў»

Замест халоднага настою «хвосцікаў» вішні можна прыгатаваць гарачую гарбату: са свежымі чаранкамі або сушанымі.

Пакладзіце прамытыя «хвосцікі» ў шклянку або кружку. Дастаткова няпоўнай лыжкі. Заліце кіпенем і пакіньце заварвацца, накрыўшы вечкам, на 15 хвілін. Пасля працадзіце настой.

Што зрабіць з сушаных чаранкоў

Засушыць «хвосцікі» — гэты варыянт дазваляе атрымліваць асалоду ад вішнёвай настойкі нават пасля заканчэння сезона. Толькі не забудзьцеся прамыць «хвосцікі» перад сушкай!

Настой ці гарбату з сушаных чаранкоў можна прыгатаваць такім жа чынам, як і са свежых, але іх трэба замачыць на ноч (не менш за 12 гадзін).

Каментары

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →