Беларусы Вільні збіраюць грошы на абнаўленне помніка Францішку Аляхновічу
Далучыцца да гэтай справы можа кожны, паведамляе на сваёй старонцы ў фэйсбуку Кірыл Атаманчык, заснавальнік агенцтва Vilnius Relax.
Помнік вядомаму беларускаму драматургу, тэатральнаму дзеячу, публіцысту і празаіку быў усталяваны ў 1993 годзе, але апошнія гады знаходзіўся ў аварыйным стане. У 2021 годзе было вырашана прыбраць помнік, каб зберагчы ад поўнага разбурэння.
Цяпер з'явілася ідэя зрабіць рэнавацыю арыгінальнага помніка аўтарства Эдуарда Падбярэзскага. Для гэтага неабходна сабраць 6500 еўра. З іх:
праца рэстаўратара і матэрыялы — 5750 еўра;
праектаванне і дызайн — 250 еўра;
тэхнічныя работы і мантаж — 500 еўра.
Ахвяраваць грошы можна наступнымі спосабамі:
З краін ЕС, ЗША і Канады:
Назва: Gudų kultūros draugija Lietuvoje
SWIFT: CBVILT2XXXX
Bank code: 70440
IBAN: LT34 7044 0600 0028 9613
Пазнака: donation for monument.
З любых краін:
Каб перадаць сродкі іншым чынам, можна напісаць на [email protected].
Каментары