Па інфармацыі «Байпол», у Міністэрстве ўнутраных спраў назіраецца значны адток платнай агентуры.
«Байпол» піша, што асобы, якія падпісалі кантракт на аказанне сакрэтнага садзейнічання МУС, зашыфраваныя пад работнікаў дзяржаўнай праектнай установы «Ларыскор». Гэты кантынгент па сутнасці з'яўляецца «падсаднымі стукачамі», якіх у асноўным выкарыстоўваюць для «аператыўнай распрацоўкі» ў СІЗА, ІЧУ і ЦІП грамадзян, якія пераследуюцца па палітычных матывах.
Па наяўных даных адмоўная дынаміка супрацоўнікаў «Ларыскора» па гадах наступная:
— 2015 — 2,65%
— 2016 — 0,91%
— 2017 — 0,92%
— 2018 — 4,63%
— 2019 — 2,91%
— 2020 — 2,00%
— 2021 — 4,08%
— 2022 — 13,30%.
«Байпол» лічыць, што гэта звязана са значным адтокам у паслявыбарчы перыяд аператыўных супрацоўнікаў МУС, у якіх на сувязі знаходзіліся агенты.
Каментары