Прэзідэнт Малдовы Мая Санду заявіла, што рэспубліка не адмаўляецца ад нейтралітэту, але нейтралітэт у цяперашні час не абараняе краіну, таму неабходна ўмацоўваць абароназдольнасць.
«Нейтралітэт Малдовы замацаваны ў Канстытуцыі. Гэта выбар грамадзян, мы не можам адмовіцца ад нейтралітэту. Іншая справа, што ў цяперашняй сітуацыі нейтралітэт нас не абараняе», — сказала Санду ў пятніцу ўвечары на грамадскім тэлеканале Moldova1.
Мы бачым на прыкладзе Украіны, што Расія пачала ваенныя дзеянні, нягледзячы на нейтралітэт Украіны, заявіла прэзідэнт Малдовы.
«Цяпер нас абараняе не нейтралітэт, а войска Украіны, якое ўтрымлівае расійскае войска далёка ад нашых межаў», — сказала Санду.
Каментары