Малдова ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі ва Украіне абдумвае магчымасць перагледзець пытанне аб сваім нейтралітэце і ўступленні ў вайсковы блок.
Пра гэта ў інтэрв'ю Politico сказала прэзідэнт Рэспублікі Мая Санду.
Адказваючы на пытанне аб магчымым уступленні краіны ў НАТА, Санду заявіла, што Кішынёў пакуль абдумвае свой наступны крок, а таксама неабходнасць паправак у Канстытуцыю.
«Цяпер ідзе сур'ёзнае абмеркаванне нашай здольнасці абараніць сябе, ці можам мы зрабіць гэта самі або нам варта стаць часткай больш буйнога альянсу», — сказала малдоўскі лідар.
«І калі ў нейкі момант мы, як нацыя, прыйдзем да высновы, што нам неабходна змяніць наш нейтральны статус, гэта павінна адбыцца праз дэмакратычны працэс», — адзначыла яна.
Каментары