У Фінляндыі прайшлі парламенцкія выбары. Прэм'ерка Сана Марын сыдзе з пасады
Па выніках парламенцкіх выбараў у Фінляндыі сацыял-дэмакратычная партыя на чале з дзеючым прэм'ер-міністрам Санай Марын з мінімальным адставаннем прайграла кансерватарам, вынікае з мадэлі грамадскай вяшчальнай кампаніі YLE, піша BBC.
Па выніках падліку трох чвэрцяў бюлетэняў Нацыянальная кааліцыя Петэры Орпа мела 20,9% галасоў, ультраправая партыя «Фіны» — 20,4%, а сацыял-дэмакраты — 19,6%.
З прагнозу мадэлі YLE вынікае, што кансерватары на чале з Орпа атрымаюць найбольшую колькасць месцаў у парламенце. Ён ужо абвясціў пра сваю перамогу. Неўзабаве пасля гэтага Сана Марын прызнала паразу.
Канчатковыя вынікі выбараў стануць вядомыя 5 красавіка.
Калі канчатковы вынік не занадта зменіцца, то ні адна з партый не зможа стварыць урад самастойна і ёй прыйдзецца шукаць сабе партнёраў па кааліцыі. Партыя, якая перамагла, зможа паспрабаваць сабраць такую кааліцыю першай.
Вынікі выбараў наўрад ці адаб'юцца на ўступленні Фінляндыі ў НАТА: працэс практычна завершаны, і яго падтрымлівалі ўсе асноўныя палітычныя сілы краіны. Галоўнай тэмай перадвыбарнай кампаніі быў дзяржаўны доўг краіны.
Орпа сказаў, што гатовы весці перамовы з усімі партыямі, каб атрымаць большасць у 200-мясцовым парламенце Фінляндыі, тады як Марын адзначыла, што можа ўвайсці ў кааліцыю з Орпа, але не з «Фінамі». Для фарміравання ўрада патрабуецца, каб кааліцыя набрала больш за 100 месцаў.
Фінляндыя пачала будаваць сцяну на мяжы з Расіяй
36-гадовая прэм'ерка Фінляндыі ўзарвала інтэрнэт міні-шортамі. Расказваем пра яе
Каментары
Буба,да нормальная такая мадам ты шо? Я с удовольствием бы 29 лет смотрел бы на ее "задницу обтянутой легинсами",чем эта колхозная+гэбэшная мразь.