Чытачы паведамляюць, што згубілі магчымасць заходзіць на сайт audiobooks.by. Цяпер — толькі з ВПН.
Доступ да сайта з беларускамоўнымі аўдыякнігамі audiobooks.by, дзе захоўваюцца спасылкі больш чым на 500 кніг з розных крыніц, абмежаваны.
Карыстальнікі, якія заходзяць на сайт з Беларусі, бачаць інфармацыю аб тым, што «доступ да гэтага інтэрнэт-рэсурсу абмежаваны».
Такое рашэнне прыняло Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Адзін з адмінаў сайта пракаментаваў, што ім ніякія лісты з папярэджаннем ад уладаў не прыходзілі. Блакаваць іх пачалі на мінулым тыдні.
Сем рэсурсаў, дзе можна слухаць беларускія аўдыякнігі
Выйшаў пераклад «Мовы» Віктара Марціновіча на латышскую мову
Выдавецтва «Янушкевіч» заключыла кантракт са Стывенам Кінгам
Выйшла кніга з гісторыямі землякоў Каліноўскага, якія свой край называюць «Чорнай Руссю»
Каментары