Трагедыя здарылася яшчэ 20 студзеня, цяпер Следчы камітэт раскрыў яе падрабязнасці.
20 студзеня 29-гадовая жанчына заявіла ў міліцыю пра выяўленне сваяка ў кватэры без прыкмет жыцця.
Следчыя ўстанавілі, што смерць мужчыны носіць крымінальны характар: у яго былі рваныя раны ад укусаў жывёл.
72-гадовы загінулы мужчына жыў у кватэры з сынам і яго жонкай. Жанчына пераехала да мужа разам са сваім чацвераногім сябрам — сабакам хаскі, які свабодна гуляў па кватэры.
Але аднаго сабакі ёй аказалася мала, і яна прытуліла дварняка з вуліцы. З гэтым сабакам адносіны ў загінулага не заладзіліся: ён увесь час чапляўся да сабакі, а той, у сваю чаргу, брахаў і кідаўся на мужчыну. За некалькі дзён да трагедыі, дварняк не стрымаўся: так моцна ўкусіў за руку пажылога мужчыну, што яго нават шпіталізавалі.
Сын хоць і ведаў пра сітуацыю, але нічога не рабіў. Сабакі працягвалі свабодна жыць у кватэры.
Пенсіянера выпісалі з бальніцы на некалькі дзён раней, і санітары падвезлі яго да дома, дзе здарылася трагедыя. Гаспадар увайшоў у кватэру, дзе яго сустрэлі варожа настроеныя сабакі.
Дапамагчы выратавацца ніхто не змог — у той момант у кватэры знаходзіліся толькі сабакі, якія і загрызлі пажылога чалавека.
У ходзе следства сын сваю віну прызнаў часткова: шкадаваў, што не ізаляваў жывёл, але лічыў, што вінаваты загінулы бацька, бо яму не падабалася знаходжанне сабак у кватэры, і ён увесь час чапляўся і правакаваў аднаго з іх.
Дзеянні 34-гадовага сына кваліфікаваныя следчым па арт.144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці).
Чытайце таксама:
У Навагрудскім раёне байцовы сабака загрыз гаспадара
Незвычайная гісторыя радзівілаўскіх палескіх спаніэляў
Дама з сабачкамі. Галоўны архітэктар Мінска разводзіць скотчтэр'ераў
Каментары