«Забярыце сваіх людзей з Украіны, Крэмль ужо прайграў» — Рэзнікаў звярнуўся па-башкірску да башкіраў
Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў звярнуўся да башкіраў з заклікам не ўдзельнічаць у вайне супраць Украіны, бо менавіта Башкартастан з'яўляецца адным з лідараў у стратах РФ на ўкраінскай зямлі.
Міністр патлумачыў свой зварот тым, што калі праходзіў службу ў арміі, то адным з яго найлепшых таварышаў быў башкір, і тым, што цяпер «тысячы мужчын з Башкірыі загінулі або сталі калекамі» на вайне супраць Украіны.
Па словах міністра, сённяшняя ўлада Уфы, «клапочучыся пра асабістую выгаду і працуючы ў інтарэсах Крамля, навыперадкі адпраўляе сваіх людзей на смерць».
«Забярыце сваіх людзей з Украіны. Аддайце нам ваенных злачынцаў. І тады мы станем саюзнікамі ў справе пабудовы лепшай будучыні для нашых народаў. Крэмль ужо прайграў гэтую вайну. Сумесна мы прымусім яго адмовіцца ад імперскіх амбіцый. Чым раней гэта адбудзецца — тым больш жыццяў атрымаецца выратаваць. І тым раней атрымаецца стаць на шлях стварэння».
Частку звароту Рэзнікаў напісаў на башкірскай мове.
Каментары