За год з Беларусі ў Расію вывезлі больш за 130 тысяч тон боепрыпасаў — «Супольнасць чыгуначнікаў»
«Супольнасць беларускіх чыгуначнікаў» сабрала і прааналізавала вядомую ёй статыстыку, датычную вывазу з тэрыторыі Беларусі ў Расію чыгуначным транспартам боепрыпасаў за мінулы год.
Паводле звестак супольнасці, са студзеня 2022 года па студзень 2023 года чыгункай з Беларусі ў Расію было вывезена 131 535 тон боепрыпасаў.
Адзначаецца, што інфармацыя пра аб'ёмы вывазу боепрыпасаў мае дакладнасць у межах 90—95%. Гэта азначае, што прыведзеныя звесткі можна інтэрпрэтаваць з мінімальнай хібнасцю. І яны, як сцвярджаецца, сведчаць пра значна большае, чым паказвае прапаганда, уцягненне рэжыму Лукашэнкі ў вайну на баку агрэсара, і ёсць доказам яго непасрэднага ўдзелу ў ёй.
Пры гэтым адпраўка ў Расію боепрыпасаў з беларускіх арсеналаў нібыта працягваецца і па сёння (у сярэднім ад 5 000 да 10 000 тон у месяц).
Машыністам беларускага цягніка, які праз дыверсію сышоў з рэек у Бранскай вобласці, уручылі падзяку міністра
Расійскія вайсковыя эшалоны прыбываюць у Беларусь проста з зоны баявых дзеянняў — Супольнасць чыгуначнікаў
За дыверсанта — узнагарода. Улады ўзмацняюць патруляванне і іншыя меры бяспекі на чыгунцы — Супольнасць чыгуначнікаў
Каментары