Грамадства

Палітвязень Георгій Васіленка выйшаў на волю. Ён зняў чырвона-зялёны і ўзняў бел-чырвона-белы сцяг

Суд даў яму два гады «хіміі», а потым яго судзілі яшчэ раз.

У лістападзе 2021 года палітзняволенаму прысудзілі два гады «хіміі» за «хуліганства» (ч. 2 арт. 339 КК). Падставай для крымінальнай справы стала тое, што 16 жніўня 2020 года на цэнтральнай плошчы Леніна ў Гомелі Георгій спусціў з флагштока дзяржаўны сцяг і падняў бел-чырвона-белы, паведамляе «Вясна».

А 15 лютага 2022 года Георгій быў затрыманы другі раз. Па матэрыялах абвінавачання, знаходзячыся па месцы адбывання пакарання ў папраўчай установе адкрытага тыпу, Васіленка размясціў у групавым чаце паведамленні, якія змяшчаюць абразы ў адрас Лукашэнкі ў лаянкавай форме.

Суддзя Віктар Казачок пакараў Васіленку пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам 1,5 года.

А з улікам неадбытага раней пакарання канчаткова палітвязню было прызначана пазбаўленне волі тэрмінам адзін год і сем месяцаў. 10 ліпеня Георгій выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Каментары

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →