Здарэнні44

У Рагачове мужчына хацеў здаць у міліцыю пісталет, але здаў і знаёмага

У міліцыю паступіла паведамленне ад 65-гадовага жыхара райцэнтра, які меў намер здаць пісталет. На месца выехала следча-аператыўная група. Мужчына растлумачыў, што знайшоў зброю, знешне падобную да пісталета Макарава, каля крамы. Праваахоўнікі праверылі яго словы, аднак высветлілася, што ў той перыяд ён не з'яўляўся каля гандлёвага пункта. Тады пенсіянер прызнаўся, што пісталет яму перадаў знаёмы, піша «Белта». 

«Аператыўнікі крымінальнага вышуку знайшлі дарыльшчыка. Як устаноўлена, некалькі гадоў таму 63-гадовы жыхар Рагачова ў Маскоўскай вобласці набыў сігнальны пісталет. Ужо дома выпрабаваў яго, узнікла ідэя перарабіць ствол пад баявыя патроны 9 мм, якія ён раней знайшоў. Кулібін прыварыў новы ствол. Вынік уладальніка задаволіў», — адзначылі ва УУС.

У маі гэтага года мужчына ў адной з кампаній пазнаёміўся з пенсіянерам, якому і перадаў гэтую зброю ў падзяку за магчымасць пераначаваць. Пазней той паведаміў аб гэтым у міліцыю. Па выніках экспертызы, пісталет прызнаны прыдатным для стральбы, а патрон — боепрыпасам да наразной агнястрэльнай зброі.

Распачата крымінальная справа па факце незаконных дзеянняў у дачыненні да агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў. «Майстар» арыштаваны, а ў дачыненні да пенсіянера, які добраахвотна выдаў пісталет, вынесена пастанова аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.

Каментары4

  • vik
    14.08.2023
    Сцыкуны і раздалбаі.
  • Мойша
    14.08.2023
    Гэты народ не пераможа, рабства ў большасці беларусаў у крыві!
  • Абрам
    14.08.2023
    Мойша, рабства i стукацтва

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуськалій падаў у суд на літоўскія ўлады з-за санкцый3

Лідарам па спажыванні трафіку ў Беларусі з'яўляецца чацвер4

Падаражэлі папулярныя крэдыты на жыллё

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі з кірмашу ў Польшчы45

Трамп паабяцаў «жорсткую расплату» ХАМАС, калі ізраільскія закладнікі не будуць адпушчаныя да ўступлення яго на пасаду2

Абвінавачанне ў атручванні чацвярых дзяцей у Краснаярскім краі выставілі іх бацьку2

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →