Грамадства33

«Пуцін не даруе». Аналітыкі пра інцыдэнт з Прыгожыным і будучыню вагнераўцаў у Беларусі

«Наша Ніва» запытала ў аналітыкаў, што будзе з байцамі «Вагнера», якія знаходзяцца ў Беларусі. І ці можна вінаваціць Лукашэнку ў невыкананні гарантый бяспекі, якія той даў Прыгожыну.

Яўгеній Прыгожын і Дзмітрый Уткін разам загінулі ў авіякатастрофе 23 жніўня

Што з гарантыямі ад Лукашэнкі?

Палітычны аглядальнік праекта «Позірк» Аляксандр Класкоўскі кажа, што калі Яўген Прыгожын сапраўды загінуў, нягледзячы на гарантыі Лукашэнкі, то трэба разумець: кантэкст быў такі, што ён гарантуе бяспеку Прыгожыну на тэрыторыі Беларусі.

Аляксандр Класкоўскі. Фота: «Наша Ніва»

«Тады кантэкст быў такі: Лукашэнка як перамоўшчык гарантаваў, што калі той пагодзіцца спыніць марш на Маскву, то яму нічога не будзе. Што Лукашэнка забірае іх у Беларусь. А самалёт разбіўся на тэрыторыі Расіі. Лукашэнка не можа гарантаваць яму бяспеку па ўсім свеце», — адзначае аналітык.

Тым не менш, на думку Класкоўскага, Лукашэнка ўсё адно аказваецца ў няёмкай сітуацыі.

«На пачатку ліпеня ён ладзіў прэс-канферэнцыю для замежных журналістаў, дзе запэўніваў, што, маўляў, Пуцін астыў і не будзе «мачыць» Прыгожына. Таму ў гэтым плане ўсё адно рыторыка Лукашэнкі аказалася няслушнай, бо сёння самы мэйнстрымны каментар да сітуацыі, што гэта помста Пуціна», — адзначае Класкоўскі.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Contributor Getty Images

Канспіралагічныя тэорыі пасыпаліся

Аналітык кажа, што ён ад пачатку не быў прыхільнікам канспіралагічных версій, што мяцеж быў інсцэніроўкай, што ўсё гэта было хітрым планам Пуціна, каб перакінуць «Вагнер» у Беларусь і потым выкарыстоўваць наймітаў супраць Украіны ці краін НАТА.

«Для інсцэніроўкі гэта занадта складана і дорага. Гэта нанесла такія рэпутацыйныя страты Пуціну, што яно таго не каштавала. Пры жаданні можна было проста перасунуць «Вагнер» у Беларусь. Цяпер жа, калі «Вагнер» абезгалоўлены, то ўся канспіралогія пра хітры план Пуціна цалкам рассыпаецца», — кажа Класкоўскі.

Аналітык не выключае, што, магчыма, Пуціну і хацелася б пацерабіць нервы натаўцам, але Лукашэнку нявыгадна, каб праз яго тэрыторыю вагнераўцы пайшлі на Сувалкі, Варшаву ці Жэшаў.

«Лукашэнка рытарычна падгуляў Пуціну, але хутка адкруціў усё назад і сказаў, што пажартаваў. Адразу, як яго прыціснулі пагрозай, што суседнія краіны ЕС наглуха закрыюць межы. Ён зразумеў, што гэта будзе моцным ударам».

Што будзе з вагнераўцамі ў Беларусі?

Аналітык мяркуе, што для Беларусі гэтая сітуацыя можа мець свае плюсы, бо, магчыма, паменшае напружанасць у адносінах Мінска з Варшавай, Вільняй і Рыгай.

«Калі цяпер «Вагнер» абезгалоўлены, то гэтая пагроза ў вачах суседзяў змяншаецца. Лукашэнка, думаю, зараз будзе яшчэ актыўней церабіць Пуціна, каб ён неяк вырашыў праблему з «Вагнерам». Каб іх забралі з Беларусі, бо Лукашэнку дакладна не трэба столькі інструктараў для свайго войска.

Аналітык мяркуе, што Лукашэнка такія пытанні мог ставіць і раней. Бо нельга выключаць, што падчас мяцяжу Крэмль яго проста выкарыстаў, сказаў, што трэба забраць іх да сябе, каб неяк разруліць сітуацыю.

Лукашэнка і Пуцін. Фота: Contributor Getty Images

«Магчыма, Лукашэнка тады таксама хацеў прапіярыцца і паказаць, які ён выратавальнік Расіі. Але ў выніку атрымаў таксічны актыў. Па-першае, натапырыліся суседзі, а па-другое, узнікаюць пытанні фінансавання», — сказаў «Нашай Ніве» аналітык.

Класкоўскі лічыць, што зараз Лукашэнка будзе актыўна ставіць пытанні перад Пуціным, каб той забіраў вагнераўцаў назад у Расію.

Карбалевіч: Перакантаваліся, і годзе

Палітолаг Валер Карбалевіч упэўнены, што няма ў свеце людзей, якія палічылі б падзенне самалёта з Прыгожыным выпадковасцю.

«Відавочна, што гэта забойства. У дадатак да палонію і «Навічка» ў Расіі з’яўляецца новая форма забойства палітычных апанентаў — авіяцыйная катастрофа», — адзначае палітолаг.

Валер Карбалевіч. Фота: «Наша Ніва»

Карбалевіч называе вельмі дзіўным і саманадзейным, што Прыгожын пасля ўсяго, што адбылося, спакойна лётаў па Расіі.

«Выпадак з Прыгожыным — гэта дэманстрацыя таго, што Пуцін не даруе ніякіх выступаў супраць яго».

Абезгалоўліванне прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» Карбалевіч называе пачаткам яе канца.

«Гэтая сітуацыя азначае, што вагнераўцы, якія цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, хутка знікнуць. Вагнераўцы — гэта людзі, якія ваююць за грошы на вайне. У Беларусі ніякай вайны няма і пакуль не плануецца. Таму, хутчэй за ўсё, іх перадыслакацыя ў Беларусь была часовай, як казаў Лукашэнка, каб «перакантавацца».

Цяпер, калі самога Прыгожына няма, то і не зразумела перад чым, перад якой кампаніяй ім тут «перакантоўвацца».

Карбалевіч лічыць імаверным сцэнар, калі расійскія ўлады паспрабуюць нацыяналізаваць гэтую кампанію, аб’явіць яе дзяржаўнай.

«Пакуль, вядома, цяжка казаць пра іх перспектывы. Але так як Прыгожын быў яе галоўным уласнікам і актарам, то з яго знікненнем гэтая кампанія будзе ісці да спаду, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі. Яны будуць паступова выязджаць, бо няма ніякага сэнсу ў яе прысутнасці. Тым больш што незразумела, хто будзе ім плаціць грошы».

Што тычыцца гарантый ад Лукашэнкі, то Валер Карбалевіч таксама лічыць, што да Лукашэнкі тут ніякіх прэтэнзій быць не можа, бо той гарантаваў яму бяспеку на тэрыторыі Беларусі, а на тэрыторыі Расіі ён па вызначэнні не мог нічога яму гарантаваць.

У дні чэрвеньскага мяцяжу расійскі палітычны аглядальнік Максім Трудалюбаў у інтэрв'ю «Нашай Ніве» называў Прыгожына праектам Пуціна, які ў нейкі момант выйшаў з-пад кантролю, перастаў быць праектам Пуціна і зажыў сваім жыццём.

Тады ж расійскі аглядальнік выказаўся і наконт будучыні Прыгожына.

Трудалюбаў казаў, што не ўяўляе, як пасля ўсяго гэтага кіраўнік «Вагнера» можа застацца жывым. Як бачым, роўна праз два месяцы Яўгена Прыгожына сапраўды не стала.

Чытайце таксама:

Прыгожын і Уткін загінулі, іх самалёт разбіўся над Валдаем. Што вядома на гэты момант

«Было адчуванне, што пасля бунту ён дрэнна скончыць». Блізкія да Крамля крыніцы — пра магчымую гібель Прыгожына 

Раней Прыгожын ужо «паміраў» у авіякатастрофе. Тлумачым

«Смерць Прыгожына робіць самога Лукашэнку ў нейкай ступені «новым Прыгожыным»

«Пачынаецца «смутны час» са шматлікімі смярцямі». Падаляк пракаментаваў меркаваную смерць Прыгожына

«Усё нармальна, ляцім на гастролі ў Мінск». Навіна аб смерці Прыгожына ўзарвала байнэт і не толькі

Каментары3

  • ЦРУ
    24.08.2023
    Балбатня але найперш спроба загаварыць зубы, якая не дае адказа на пытанне нумар адзiн з якой мэтай iх перакiнулi так многа, даваць iнструкцыi хапiла б i ста чалавек. Ну максiмум 300. Але не 7000 плюс вайсковыя лагера.
  • сэм
    24.08.2023
    Усё гэта зразумела. Не зразумела толькі ў каго зараз апынуліся 15 ярдаў зялёных Прыгожага??
  • Žvir
    24.08.2023
    Vyniksje, što Pryhožyn mieŭ racyju, nazyvajučy taho "dziaduliu" mudakom... Jon sam takim byŭ, tamu viedaŭ, što kazaŭ...

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны32

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны32

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →