Трэк «Heart on My Sleeve», дзе гучаць галасы Дрэйка і The Weeknd, трапіў на разгляд камітэта «Грэмі». Яго вылучылі ў дзве намінацыі — «Песня года» і «Найлепшая рэп-песня».
Стваральнік хіта, які адразу стаў папулярным, — Ghostwriter, асоба якога да гэтага часу нераскрытая.
Узнагароды, на якія прэтэндуе песня, прысуджаюцца аўтарам, а не выканаўцам, а праз тое, што Ghostwriter сам прыдумаў тэкст і потым з дапамогай нейрасеткі дадаў музыку і галасы Дрэйка і The Weeknd, песня мае ўсе шансы на перамогу.
Каментары