Эканоміка

На будпляцоўцы «Газпрам-цэнтра» ў Мінску пачаліся мантажныя работы

На будпляцоўцы «Газпрам-цэнтра» ўжо завяршылі раскансервацыю вышыннага будынка і пачалі будаўніча-мантажныя работы, расказала ў эфіры праграмы «Гаворыць і паказвае Мінск» на «Радыё-Мінск» старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірына Гонтарава.

Фота: realt.onliner.by

«На працягу доўгага перыяду часу аб'ект быў закансерваваны. Вялася праца з расійскім бокам аб завяршэнні яго будаўніцтва. У выніку прынята станоўчае рашэнне, — адзначыла чыноўніца. — У жніўні «Газпрам» прыступіў да раскансервацыі вышыннага будынка. Яна ўжо завершаная. Распрацаваны архітэктурны праект, і ўжо прыступілі непасрэдна да будмантажу. Паралельна робіцца карэктаванне праектнай дакументацыі па іншых будынках. Гэта значыць, цяпер сілы сканцэнтраваныя на ўзвядзенні вышыннага дома».

Паводле зацверджанага Лукашэнкам новага тэрміну здачы аб'екта, усе работы маюць завяршыцца да 2027 года.

Першая інфармацыя пра тое, што «Газпрам» плануе пабудаваць у Мінску новы офіс, з'явілася больш за дзесяць гадоў таму — у 2012 годзе. Для будаўніцтва была абраная пляцоўка каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а ў 2014-м пайшоў пад знос аўтавакзал «Маскоўскі», які раней там знаходзіўся.

Будаўнічыя работы на месцы запланаванага «Газпрам-цэнтра» пачаліся ў 2015 годзе, але неўзабаве спыніліся. Пасля іх у 2019 годзе спрабавалі аднавіць, але ў лютым 2021-га ўсе работы зноў прыпынілі. Афіцыйная прычына — рознагалоссе паміж замоўцам і генеральным падрадчыкам.

1 чэрвеня 2023 года Лукашэнка падпісаў указ № 162, якім ААТ «Газпрамтрансгаз Беларусь» было вызвалена ад выплаты пені за невыкананне тэрмінаў будаўніцтва «Газпрам-цэнтра». Новы дакумент дазволіў будаванне на гэтым месцы бізнэс-апартаментаў, якія «будуць узводзіцца ў адпаведнасці з нормамі і правіламі для адміністрацыйных і жылых памяшканняў».

Каментары

«Цябе б бацька пракляў»: Маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам3

«Цябе б бацька пракляў»: Маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Баранавічамі заўважылі незвычайную жывёлінку1

«Цяпер яна з гумовага сала, гэта жах!» Жанчына купіла любімую каўбасу і абурылася11

Гайдукевіча трымаюць на апошнім месцы па колькасці намаляваных подпісаў10

Грамадзяніна Узбекістана падазраюць у забойстве ў Маскве генерала Кірылава3

Затрымалі маладзёна, які скраў ногі Дзеда Мароза ў Гродне2

Затрымалі падазраваных у забойстве генерала Кірылава ў Маскве

Сям'я беларусаў у Латвіі не можа аформіць пашпарт для нованароджанай дачкі. Ехаць за ім на радзіму — не варыянт праз пагрозу турмы8

Зяленскі выключыў замарозку вайны для перамоваў з Расіяй пасля прыходу Трампа да ўлады

Украіна заявіла аб стварэнні лазернай зброі «Трызуб». Што гэта можа быць?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цябе б бацька пракляў»: Маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам3

«Цябе б бацька пракляў»: Маці фігуранта «малочнай справы» прабілася на спатканне з ім, каб слёзна папрасіць не супрацоўнічаць са следствам

Галоўнае
Усе навіны →