На журфаку БДУ новы намеснік дэкана — фанат Лукашэнкі родам з Пскова
На факультэце журналістыкі БДУ працягваюцца перастаноўкі — цяпер там з'явіўся новы намеснік дэкана, які адказвае за выхаваўчую працу. Беларускага спецыяліста не знайшлося — выхаваннем будучых беларускіх журналістаў будзе займацца Алег Нікіфараў з Пскову, піша «Еўрарадыё». Што пра яго вядома?
Гісторык і Z-патрыёт
У Нікіфарава гістарычная адукацыя. Мяркуючы па ягоным профілі «ВК», скончыўшы школу ў Пскове, ён паступіў там жа ў педагагічны ўніверсітэт і атрымаў дыплом настаўніка гісторыі. Пазней Нікіфараў абароніць дысертацыю па педагогіцы.
На сайце журфака Алег Нікіфараў паказаў некалькі навуковых публікацый, усе яны звязаны з гісторыяй Пскову. Пры гэтым будучым журналістам яму даверылі весці прадметы «Тэорыя і практыка сувязяў з грамадскасцю» і «Тэорыя камунікацыі».
Складана сказаць, якую «выхаваўчую працу» Нікіфараў праводзіць на журфаку, але ў сацсетках ён не хавае падтрымку расійскай вайны супраць Украіны. У яго было некалькі допісаў з «расследаваннямі» пра «бабулю з савецкім сцягам», ён выкарыстоўвае хэштэгі «Zанашупобеду».
А ў так званы «Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі» ў 2022-м ён напісаў:
«Сёння Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, а лепш бы было адзінства ўсходніх славян, усёй Русі вялікай».
«Бунтары ў Беларусі»
Нікіфараў не проста не выказваўся супраць рэжыму Лукашэнкі, ён публічна выступаў з падтрымкай лініі ўладаў і асуджэннем «бунтароў» у 2020 годзе.
«На жаль, тыя, хто супраць [Лукашэнкі] зусім не мірныя і добрыя… так, шмат хто шчыра ходзіць за ўсё добрае супраць усяго дрэннага, але шмат тых, хто хоча гвалтоўнага звяржэння ўлады, агрэсіі больш чым дастаткова… прычым бессэнсоўнай», — расказваў ён сваім сябрам у «ВК» восенню 2020-га.
Пазней ён прысвячаў допісы «расійскім прыхільнікам бунтароў у Беларусі». І распавядаў пра… «дасягненні бунтароў».
«Самая разумная і пісьменная палітыка падчас гэтага вар'яцтва цяпер вымушаная падладжвацца да ўсеагульнай жорсткай гульні… тыя, хто ўсё гэта задумаў не даравалі прэзідэнту РБ смелых заяў аб вірусным бязмежжы вясной», — пісаў ён і абураўся пандэмічным абмежаванням у Беларусі, у з'яўленні якіх Нікіфараў абвінаваціў менавіта пратэстоўцаў.
ЕГУ будзе прызнаны «экстрэмісцкай» арганізацыяй — АНТ
З Гродзенскага ўніверсітэта звольнілі прафесарку Святлану Марозаву
«Калі трапіце ў поле зроку, вас знойдуць». Сілавікі прачыталі «лекцыю» брэсцкім студэнтам, на якіх нядаўна ўчынілі аблаву
Памёр выкладчык журфака БДУ. Пасля 2020 года ён даносіў на студэнтаў
Каментары