Супраць экс-палітзняволенай завочна завялі крыміналку за інтэрв'ю
Жанчына ў 2021 годзе была асуджаная на 2,5 года калоніі за ўдзел у пратэстах.
Пасля таго, як адбыла свой тэрмін, яна з'ехала з Беларусі і дала інтэрв'ю «экстрэмісцкаму фармаванню» аб абставінах яе затрымання і адсідкі.
Жанчыне інкрымінуюць аказанне садзейнічання экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 арт. 361-4 КК РБ). Адзначаецца, што фігурантка справы знаходзіцца за мяжой.
Мяркуючы па апісанні, імаверна, гаворка ідзе пра былую палітзняволеную Ганну Вішняк, паведамляе «Вясна».
Каментары