Свет66

Пасля заявы Пуціна пра гатоўнасць да ядзернай вайны Варшава пачынае будаваць бамбасховішчы

Улады Варшавы выдзеляць 117 млн ​​злотых (каля $30 млн) на будаўніцтва бамбасховішчаў і іншыя меры бяспекі, паведаміў мэр польскай сталіцы Рафал Тшаскоўскі.

 Рафал Тшаскоўскі. Фота: старонка палітыка ў фэйсбуку

Па словах мэра, будаўніцтва бамбасховішчаў — частка стратэгіі Варшавы на бліжэйшыя гады, накіраванай на «найбольш значныя інвестыцыі, якія дазволяць падрыхтавацца да любой непрадбачанай акалічнасці». 

Улады Варшавы пайшлі на гэты крок пасля таго, як прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, паведаміў, што тэхнічна Расія гатова да ядзернай вайны. Адпаведную заяву ён зрабіў у інтэрвʼю Дзмітрыю Кісялёву. 

Нядаўняя праверка бамбасховішчаў у Польшчы паказала, што менш за чатыры працэнты насельніцтва краіны маюць доступ да хованак у выпадку магчымага нападу і яны не адпавядаюць базавым правілам і тэхнічным характарыстыкам. У рамках новай праграмы «Варшава абараняе» бамбасховішчы плануюць забяспечыць электрычнасцю і вадой. 

Таксама Тшаскоўскі адзначыў, што бальніцам дапамогуць падрыхтавацца да небяспекі і надзвычайных сітуацый. 

У якасці бамбасховішчаў прапануецца, у тым ліку, выкарыстоўваць падземныя паркоўкі і станцыі метро. Пад гэтыя мэты могуць быць перапрафіляваныя 7 мільёнаў квадратных метраў плошчаў у Варшаве, сказаў мэр.

Калі Расія пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну ў 2022 годзе, Кіеў выкарыстаў падобную тактыку, схаваўшы 15 000 сваіх грамадзян у сістэме метро з 52 станцый. 

Між тым, іншыя краіны, якія мяжуюць з Украінай, узмацнілі меры бяспекі. Пасля таго, як у Румыніі выявілі абломкі беспілотнікаў на сваёй тэрыторыі, краіна пачала будаваць бамбасховішчы каля мяжы з Украінай.

Каментары6

  • А
    14.03.2024
    неяк крывадушна гэта гучыць ад паноў, бо польскі экспарт у рф і імпарт адтуль па ранейшаму ідзе ў два бакі, а яны значыць вырашылі бамбасховішчамі заняцца. а перастаць гандляваць з агрэсарамі не спрабавалі?
  • *
    14.03.2024
    А дапаможа?
  • Гнида наркоман
    14.03.2024
    А, в РП тоже умеют бюджет пилить!

Былая дэпутатка Марыя Васілевіч сабралася замуж ФОТА10

Былая дэпутатка Марыя Васілевіч сабралася замуж ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Пенсіянерка замест свечкі запаліла петарду. Тая ў руцэ выбухнула2

Памёр былы мітрапаліт Літвы Хрызастом — адзіны архіерэй РПЦ, які публічна прызнаў факт супрацы з КДБ1

Мінабароны Расіі заявіла аб захопе Курахава. Гэта крытычна важны лагістычны вузел5

Ураджэнец Полаччыны загінуў у вайне на баку Расіі. Ён сам вызваўся на фронт7

У Барысаве на акно шматпавярховіка прыляцеў паўлін ФОТАФАКТ9

Зяленскі распавёў, як дамагаўся абароны ад падпісантаў Будапешцкага мемарандуму. «Ім было пох*ру на Украіну»10

Прэм'ер Канады можа пакінуць пасаду кіраўніка партыі і прэм'ера

Дабратвор збіраецца ладзіць у Варшаве пікеты ў падтрымку Канапацкай17

«Стань часткай вялікай Беларусі». Геймеры пачулі нешта дзіўнае ў папулярнай гульні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былая дэпутатка Марыя Васілевіч сабралася замуж ФОТА10

Былая дэпутатка Марыя Васілевіч сабралася замуж ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →