Усяго патроху1919

Пасол Круты назваў «спланаванай правакацыяй» з’яўленне Агурбаш на Першым канале. Ён напісаў ліст Эрнсту

Беларускі пасол у Расіі Дзмітрый Круты выказаў абурэнне гендырэктару «Першага канала« Канстанціну Эрнсту з-за зʼяўлення ў эфіры спявачкі Анжалікі Агурбаш. Спявачка была паказана ў сюжэце аб дзіцячым музычным конкурсе «Залатая нота» 2 красавіка — у дзень стварэння так званай Саюзнай дзяржавы.

Анжаліка Агурбаш на «Першым канале». Скрын відэа

 У лісце на імя Эрнста, які трапіў у распараджэнне «Соты», беларускі амбасадар Дзмітрый Круты ацэньвае зʼяўленне Агурбаш у эфіры «ў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі як спланаваную правакацыю, накіраваную на падрыў адзінства народаў, намаганняў нашых лідараў па забеспячэнні бяспекі Саюзнай дзяржавы, сумеснага процідзеяння рэабілітацыі нацызму і перапісванню гісторыі».

«Інфармуем, што А. Агурбаш са жніўня 2020 г. размяшчала ў сетцы інтэрнэт звесткі, накіраваныя на ўзбуджэнне сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў, дзяржаўных служачых, прадстаўнікоў улады, а таксама абразы прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», — піша Круты.

Па словах Крутога, Агурбаш прымала актыўны ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах і пікетах каля пасольства Беларусі ў Маскве, «падчас якіх актыўна выкарыстоўвалася сімволіка беларускіх калабарацыяністаў, якія супрацоўнічалі з нацыстамі падчас Вялікай Айчыннай вайны», — так называе Круты нацыянальную сімволіку.

Беларускі пасол абяцае даць «Першаму каналу» кантакты «патрыятычна настроеных» беларускіх спевакоў замест Агурбаш.

У Беларусі супраць Агурбаш заведзеная крымінальная справа, у 2021 годзе генпракуратура беспаспяхова патрабавала ад Расіі выдачы Агурбаш.

У лютым пасол Беларусі ў Маскве Дзмітрый Круты анансаваў стварэнне абʼяднанага рэестра тэрарыстаў і экстрэмістаў для Расіі і Беларусі.

Каментары19

  • Власовский триколор
    04.04.2024
    Беларускі пасол у Расіі Дзмітрый Круты ў сябе ў кабінеце мае ўласаўскі трыкалор? Ці ў яго савецкі сцяг вісіць?
  • Пасол ты
    04.04.2024
    Круты, ты пра ўласаўскі сцяг забыў напісаць
  • анатам
    04.04.2024
    [Рэд. выдалена]

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў8

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі1

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША24

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»1

Адна з найбагацейшых жанчын В'етнама прайграла апеляцыю. Калі яна не зможа сабраць $9 мільярдаў, яе пакараюць смерцю1

У Оршы за палітыку судзяць праўладнага блогера, які называў сябе «памагатым крывавага рэжыму Лукашэнкі»2

Украіна адмаўляецца ад любых іншых гарантый бяспекі, акрамя сяброўства ў НАТА2

УСУ вывелі вайскоўцаў з поўдня Глушкоўскага раёна Курскай вобласці4

Жанчына хацела забраць сабаку з дарогі і трапіла пад машыну ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў8

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →