Грамадства66

Стала вядома, як будзе выглядаць адзіная школьная форма ад «Беллегпрама» ФОТЫ

У новым навучальным годзе ў Мінску будуць тэставаць узоры адзінай школьнай формы, якую ў будучыні, магчыма, надзенуць усе сталічныя школьнікі. Фота ўсёй капсульнай калекцыі з'явіліся на сайце Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.

Паведамляецца, што пілотнага праекта далучыліся 20 устаноў адукацыі.

«Распрацаваная новая лінейка, якая фарміруе адзіны вобраз сталічнага школьніка. Канцэрн «Беллегпрам» прадставіў варыянты калекцый, якія прапаноўвалі бацькам для папярэдняй замовы. На этапе ўзгаднення эскізаў праводзілі грамадскае абмеркаванне, у яго былі ўцягнутыя дзеці, бацькі, педагогі. Яны выказвалі сваё меркаванне, уносілі прапановы, у тым ліку калі бачылі неабходнасць дадаць нейкія элементы», — расказала БелТА першая намесніца старшыні камітэта адукацыі Мінгарвыканкама Людміла Барысенка.

У асноўную калекцыю ўваходзяць толькі тэкстыльнае і трыкатажнае адзенне: спадніцы, штаны, сарафаны, бомберы, пінжакі, камізэлькі — усё ў адзінай цёмна-сіняй каляровай гаме і стылі. Дадатковыя элементы — кашулі, гольфы, абутак — трэба будзе падабраць самастойна.

Каментары6

  • Ні правільна ты дзяцька Хвэдар форму апранаіш
    19.06.2024
    Ента ўчарашні дзень. Такая хворма катам на пацеху, сапраўдная бедаруская школьная хворма - у палосачку, іму іё сам Ілаізавіч нарысаваў. Ента ж ён дэфіле рабіў па ентай хворме ў 1995 годзе. З таго часу багата "школьнікаў выходзіць на лінейку ў ентай хворме
  • даведка
    19.06.2024
    В такой школьной форме мальчики никогда не выработают правильной осанки, а девочки грации. Учитесь у СССР.
  • Сымон
    19.06.2024
    Безгустоўныя старперскія балахоны. Лукашысты спрабуюць зрабіць з беларускіх дзятак аднолькавую шэрую массу. Аднолькавасць - неад'емная рыса концлагеру. Індывідуальнасць - неад'емная рыса свабоды.

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў8

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі1

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША24

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»1

Адна з найбагацейшых жанчын В'етнама прайграла апеляцыю. Калі яна не зможа сабраць $9 мільярдаў, яе пакараюць смерцю1

У Оршы за палітыку судзяць праўладнага блогера, які называў сябе «памагатым крывавага рэжыму Лукашэнкі»2

Украіна адмаўляецца ад любых іншых гарантый бяспекі, акрамя сяброўства ў НАТА2

УСУ вывелі вайскоўцаў з поўдня Глушкоўскага раёна Курскай вобласці4

Жанчына хацела забраць сабаку з дарогі і трапіла пад машыну ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў8

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →