Раней Ілан Маск так адкрыта не выказваўся пра свае палітычныя прыхільнасці.
Пасля спробы замаху Ілан Маск апублікаваў пост у твітары. Ён абвясціў пра тое, што цалкам падтрымлівае былога прэзідэнта ЗША і кандыдата ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа.
«Я цалкам падтрымліваю прэзідэнта Трампа і спадзяюся на яго хуткае выздараўленне», — напісаў Маск.
13 ліпеня на выступе ў Пенсільваніі Дональд Трамп быў паранены ў вуха. Адзін чалавек, які сядзеў за Трампам — забіты. Меркаваны стралок — 20 гадовы амерыканец Томас Мэцью Крукс. Яго матывы невядомыя.
Каментары