Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прысваенні 32-гадоваму спеваку Яраславу Дронаву, больш вядомаму пад творчым псеўданімам Shaman, звання заслужанага артыста Расійскай Федэрацыі.
Яраславу Дронаву 32 гады, ён нарадзіўся ў Навамаскоўску Тульскай вобласці, раней выступаў у стылі фолк. Папулярнасць у Расіі прыйшла да спевака дзякуючы яго праўладным трэкам «Устанем» і «Я рускі».
У пачатку ліпеня ютуб-канал Шамана заблакавалі разам з каналамі некаторых іншых праўладных выканаўцаў. Перад гэтым Еўрасаюз унёс яго ў свой санкцыйны спіс.
З гэтай нагоды ён у мінулую пятніцу зладзіў канцэрт каля пасольства ЗША ў Маскве, на які сабралася даволі вялікая група ягоных прыхільнікаў. А 22 ліпеня праўладны спявак плануе правесці ўжо вялікі канцэрт на Краснай плошчы.
«Паехаў у Беларусь». Z-спявак Шаман трапіў у базу асоб, якія з'ехалі з Расіі з-за мабілізацыі
YouTube заблакаваў каналы Z-спевака Шамана і іншых расійскіх праўладных выканаўцаў
ЕС увёў санкцыі супраць БРСМ, а таксама расійскіх спевакоў Шамана і Паліны Гагарынай
МУС правярае Шамана на ЛГБТ-прапаганду і абразу пачуццяў вернікаў
Каментары
Публіке зайшло, калі ён стаў рупарам расейскай імперскай прапаганды, сімвалам расейскага імперскага Z-фашызму. Тады стаў папулярным, стаў збіраць поўныя залі.