У Беларусі закрываюцца дзве прыватныя ВНУ: Універсітэт права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій і Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці. Цяпер стала вядома, дзе будуць вучыцца іх студэнты.
Як паведаміў тэлеканал «Беларусь-1», пісаць заявы на адлічэнне і перавод у іншыя ВНУ прыйшлося больш за 3 тысяч студэнтаў. З рэпартажу вынікае, што ім прапанавалі працягнуць навучанне ў БДПУ, БДУ, БДУІР і БДЭУ, звярнуў увагу Reform.news.
Адзначаецца, што Эканамічны ўніверсітэт збіраецца прыняць 800 чалавек. Зараз са студэнтамі праводзяць сходы. Цэнтралізаваная перадача асабістых спраў чакаецца ў жніўні.
Студэнтам Магілёўскага філіяла Універсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій прапанавана працягнуць навучанне Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова, а студэнтам Гродзенскага філіяла — у Гродзенскім дзяржуніверсітэце імя Янкі Купалы.
Таксама студэнты могуць самастойна выбраць месца па сваёй спецыяльнасці і не пераводзіцца ў прапанаваныя Міністэрствам адукацыі ВНУ.
Каментары