Ціханоўская пра адстаўку Сахашчыка: з Валерыем Сцяпанавічам застаемся ў нармальных адносінах
Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета пракаментавала адстаўку «міністра абароны».
«Сёння я прыняла адстаўку Валерыя Сахашчыка з пасады прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Кабінета.
Я ўдзячная Валерыю Сцяпанавічу за праробленую ў рамках кабінета працу, за дапамогу, якую ён арганізоўваў для беларускіх добраахвотнікаў і ветэранаў. За працу з замежнымі партнёрамі дэмакратычных сіл, падчас якіх ён уздымаў пытанні захавання незалежнасці Беларусі.
Згодная, што не ўсе планы ўдалося рэалізаваць, але той шлях, які мы ўсе праходзім, — мы праходзім упершыню. З Валерыем Сцяпанавічам мы застаемся на сувязі і ў нармальных працоўных адносінах», — адзначыла Ціханоўская.
Валерый Сахашчык раней заявіў пра выхад са складу Кабінета. Ён выказаў меркаванне, што структура «рухаецца не туды», а многія калегі сталі ўспрымаць яго як ворага.
«Міністр абароны» Валерый Сахашчык заявіў пра выхад з Аб’яднанага пераходнага кабінета
«Беларускі Чэрчыль» — усё? Ці застанецца Сахашчык у камандзе Ціханоўскай пасля канферэнцыі ў Вільні
Пракоп'ева і Сахашчыка цяпер шукае і МУС Расіі
Латушка пра групу беларускіх дыверсантаў, закінутых у Еўрасаюз: Мэтай можа быць ліквідацыя як мяне, так і Сахашчыка
Жыгар з «Белпола»: Сыходзім ад прывязкі да аб'яднання сілавікоў. А Сахашчык нам нецікавы
Каментары