Гэта велічыня, ад якой залежыць заробак бюджэтнікаў. Адбудзецца гэта згодна з пастановай урада ад 21 жніўня.
З 1 верасня базавая стаўка будзе складаць 253 рублі. Гэта на 3 рублі, або на 1,2 працэнта больш, чым сённяшні яе памер, які быў устаноўлены з 1 студзеня 2024 года.
Базавая стаўка з'яўляецца асновай для разліку заробку бюджэтнікаў. Яна была ўведзена з 2020 года замест тарыфнай стаўкі першага разраду.
Каментары