Эканоміка

Да канца 2024 года ў Беларусі памяняюць сістэму рэгулявання цэн

Пра тое, што ў Беларусі да канца 2024-га распрацуюць новую сістэму цэнавага рэгулявання, паведаміў на міжнародным форуме «Трэйд дыялог» міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў, піша БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Багданаў звярнуў увагу на тое, што сістэма цэнавага рэгулявання, уведзеная ў канцы 2022 года, пастаянна патрабуе трансфармацыі і развіцця. Пры гэтым ён адзначыў, што ў эканоміцы Беларусі ўсё пастаянна мяняецца, адчуваецца ўплыў знешніх фактараў, і ўлады павінны аператыўна рэагаваць на зменлівую эканамічную сітуацыю.

Таму ўжо цяпер ідзе распрацоўка карэкціровак у пастанову Саўміна аб цэнавым рэгуляванні (№713). Пры гэтым МАРГ прапануе ўнесці змяненні ў найбліжэйшы час.

Пакуль, аднак, гэта будуць невялікія тэхнічныя змены, але ў цэлым стаіць задача на 2025 год распрацаваць пэўны дакумент, які забяспечвае «справядлівае цэнаўтварэнне ў інтарэсах дзяржавы і народа».

«Да канца года трэба выпрацаваць новую сістэму цэнавага рэгулявання, якая дазволіць забяспечыць, магчыма, без такіх жорсткіх мераў, захаванне тых жа прынцыпаў справядлівага цэнаўтварэння, як і сёння», — адзначыў міністр.

Аляксей Багданаў растлумачыў, што ўрадавая пастанова закранае ўсіх удзельнікаў гандлёвага працэсу: ад вытворцаў і імпарцёраў да рознічнага звяна. Пры гэтым найбольш строгае рэгуляванне атрымала гандлёвае звяно ў выглядзе гранічных надбавак. А вось у вытворцы ёсць магчымасць павысіць цэны на тавары пры ўзгадненні з дзяржорганамі і наяўнасці эканамічнага абгрунтавання.

Багданаў сцвярджае, што пастанова Саўміна №713 дасягнула мэты, пастаўленай Лукашэнкам, калі забяспечана цэнавае рэгуляванне і выконваюцца параметры па інфляцыі.

«Насельніцтва і бізнэс гэта разумеюць. У цэлым мы бачым па рэнтабельнасці вытворцаў і гандлю, што «тлушч зрэзалі», але праца ідзе», — падкрэсліў чыноўнік.

Таксама ён паведаміў пра зніжэнне колькасці стратных арганізацый гандлю ў першым паўгоддзі 2024-га. 

Каментары

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмяшыць вас толькі канцоўка8

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмяшыць вас толькі канцоўка

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША рассакрэцілі новыя дакументы па праграмах ЦРУ «па кантролі над розумам», якія ладзіліся падчас Халоднай вайны10

З'явілася расшыфроўка перамоў экіпажа рэйса Баку — Грозны з дыспетчарам. Усё паказвае на тое, што самалёт падбілі зенітнай ракетай13

Закладчыкі хавалі наркотыкі ў шышках, каштанах і жалудах3

Іван Наскевіч выдаў кнігу пра Следчы камітэт — які ён раней узначальваў6

Беларусы сабралі неабходную суму грошай на калядныя падарункі дзецям палітвязняў2

У Вілейцы з'явіўся ліхтар, якому трэба ціснуць руку, а ў адказ ён здыме капялюш і запаліць святло

Прыгожая традыцыя ў Берліне працягваецца. Дзясяткі тысяч заўзятараў «Уніёна» спявалі на стадыёне калядныя песні3

У Еўропе падымуць цэны на новыя аўто, каб стымуляваць пераходзіць на электрамабілі. Ці закране гэта Беларусь?32

Навагоднія падарункі ад Слуцкага сыраробнага камбіната ўразілі сваёй шчодрасцю10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмяшыць вас толькі канцоўка8

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмяшыць вас толькі канцоўка

Галоўнае
Усе навіны →