У Мінску 24-гадовы электрасамакатчык выехаў проста пад колы «Форда» — відэа
Смяротнае ДТЗ з удзелам электрасамакатчыка адбылося на праспекце Машэрава.
51-гадовы кіроўца Ford, рухаючыся па праспекце Машэрава з боку праспекта Пераможцаў, на рэгуляваным пешаходным пераходзе здзейсніў наезд на самакатчыка, паведамляе тэлеграм-канал «Мінск. Галоўнае».
Са слоў кіроўцы, самакатчык перасякаў праезную частку на забараняльны сігнал святлафора.
У выніку ДТЗ 24-гадовы мінчук ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння.
Смяротнае ДТЗ адбылося ў 4:30 на, здавалася б, пустой вуліцы.
Каментары