«Пакуль што толькі Беларусь адзначылася збіццём расійскіх шахедаў».
Выступаючы на XX штогадовай сустрэчы Ялцінскай еўрапейскай стратэгіі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наракаў на саюзнікаў, што яны збіваюць іранскія ракеты ў небе на Блізкім Усходзе, але так і не прынялі рашэння аб супольным збіцці расійскіх ракет і іранскіх шахедаў над Украінай.
«Калі мы ўвесь час узнімаем гэта пытанне з нашымі партнёрамі, усе намагаюцца яго, калі шчыра, загаварыць. І баяцца нават сказаць: «Мы працуем над гэтым». Нават гэтых слоў баяцца. І гэта праўда. Пакуль толькі Беларусь адзначылася збіццём расійскіх шахедаў, — сказаў Зяленскі.
Апошнія словы выклікалі смех і апладысменты прысутных у зале.
«Я не думаў, што ў такім фармаце гэта будзе, і лічу, што гэта прыніжальна для моцнага дэмакратычнага свету», — дадаў прэзідэнт Украіны.
Каментары