Першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун у эфіры тэлеканала «Першы інфармацыйны» загаварыў пра аднаўленне ІТ-сферы ў Беларусі.
«Мы нарэшце выйшлі з адмоўнай зоны росту і ўжо перавалілі за 100%. Хай невялікі, але ёсць рост. Самае галоўнае ў ІТ — гэта колькасць занятых. І са студзеня мы бачым устойлівую тэндэнцыю іх росту. З пэўных прычын. Многія айцішнікі вяртаюцца, і новыя заходзяць у галіну. Тым не менш, мы бачым кожны месяц прырост на 100-200 чалавек. Гэта дае плюс».
У студзені — ліпені 2024 года ў галіне «інфармацыя і сувязь» прынялі на працу 8 063 чалавек, звольнілі — 8 034 (па даных Белстата). Летась назіраўся істотны адток кадраў.
Каментары