Грамадства318318

Пазняк: Калеснікава — штучна раздзьмутая асоба, якая адзначылася інфантыльнымі паводзінамі і недалёкімі казаннямі

Лідар руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк, вярнуўшыся ў Варшаву з працоўнай паездкі ва Украіну, заўважыў, «што «вядомая публіка» ўзбудзілася і ўвесь час, пакуль я быў за мяжой, на мяне рэгулярна гадзіла». Прычынай стала ягоная нашумелая публікацыя пра палітзняволеную Марыю Калеснікаву, адносна скандальных тэзісаў якой палітык даў цяпер свае разгорнутыя тлумачэнні.

Незадаволенасць Пазняка выклікала тое, што ў той публікацыі было, на ягоную думку, шмат момантаў, больш вартых увагі, але якія цікавасці нібыта не выклікалі. Дзеля ілюстрацыі гэтага тэзісу напачатку новай публікацыі ён дзевяць разоў працытаваў сам сябе. 

Пасля таго ён зноў падрабязна крануўся асобы Марыі Калеснікавай, якую назваў

«штучна і з палітычным ухілам раздзьмутай асобай» з атачэння Віктара Бабарыкі, якая «адзначылася інфантыльнымі паводзінамі і недалёкімі казаннямі».

Абурэнне ветэрана беларускай палітыкі выклікала тое, што Калеснікава адразу пасля таго, як яе арыштавалі,

«давала з-за кратаў інтэрв'ю замежным СМІ, распавядала, як займаецца там фітнэсам, як рыхтуе сабе любімую каву, закусвае бананам і т. п. білеберду», у той час як «іншых вязняў у гэты час жорстка катавалі».

Дасталася і «замежным СМІ і так званым «дэмсмі», якія

«пачалі ў гэты час яе ўзвялічваць, уздымаць, пісаць пра яе розныя фантазіі, штампаваць партрэцікі, плакацікі, называць палітыкам, «лідарам дэмакратыі», нацыянальным дзеячам, ставіць поруч з Каліноўскім (!!!), а журналіст Гардон (пра што я адзначыў) нават публічна «адчыніў таямніцу», што Маша будзе прэзідэнтам Беларусі».

Усё гэта Пазняк акрэслівае як «непрыстойны вэрхал», які для яго зрабіў зразумелым, што

«нехта» рыхтуе дзяўчыну для чарговай палітычнай падставы (тыпу падставы з Ціханоўскай)».

Гэтым, на ягоную думку, «яны толькі падзадорвалі нездаровыя комплексы дыктатара», і менавіта таму становішча Калеснікавай у турме змянілася на горшае: «Ходзяць чуткі, што стан яе здароўя кепскі, магчыма, так і ёсць, але дакладна не вядома». 

Зянону Пазняку пры гэтым «брыдкае і абуральнае» стаўленне да Марыі Калеснікавай як да «нацыянальнай змагаркі» і ўвогуле станоўчай фігуры. Ён яшчэ раз паўтарае ранейшыя абвінавачанні ў бок Віктара Бабарыкі і ягонага атачэння, што Масква іх «скарыстала дзеля сваіх геапалітычных планаў — анексіі Беларусі і падрыхтоўкі нападу на Украіну». Для яго яны «прарасейскія калабаранты», «пераназваныя ў нацыянальных змагароў (зыходзячы з кан'юнктуры вайны)».

«Ніякага дачынення да беларускага нацыянальнага дэмакратычнага вызвольнага руху група не мела. Ім (Бабарыку і ўсёй групе) не абходзіў нацыянальны лёс Беларусі. Яны ўдзельнічалі ў чужой антыбеларускай гульні. […] Па сваёй палітычнай абмежаванасці яны спадзяваліся на Пуціна і, відаць, ніхто не ўяўляў, што сядуць у лукашысцкую турму. І вось пасадзілі, потым іх сталі прэсаваць як усіх беларусаў. І тады пачалося гэтае кашчунства»,

— абураецца Пазняк, маючы на ўвазе стварэнне з Бабарыкі і Калеснікавай нацыянальных герояў і абвінавачваючы ў ім «русіфікаваных беларусаў за мяжой», «дэмсмі» і «грамадска-палітычных актывістаў на Захадзе (дарэчы, пад уплывам расейскай агентуры)».

«Рэчы павінны называцца сваімі імёнамі. Бабарыка і ягоная супольніца выступалі як палітычныя ворагі Беларусі. Турма іх не апраўдае і нічога не спіша. Беларускія змагары сядзяць за вольную Беларусь, а дырэктар Белгазпрамбанка Бабарыка і ягоная памагатая Калеснікава сядзяць за ўдзел у крамлёўскай афёры па замене Лукашэнкі дзеля падрыхтоўкі агрэсіі на Украіну. Раўняе іх толькі тое, што гэтак жа, як і вязні-беларусы, яны сядзяць па палітычных матывах», — заяўляе Пазняк.

Таму:

«Зыходзячы з духу права, пры любым палітычным раскладзе і Калеснікаву, і яе боса Бабарыку трэба вызваліць з турмы разам з усімі палітзняволенымі, забяспечыць медыцынскую дапамогу і рэабілітацыю. Потым правесці люстрацыю, а В. Бабарыку, магчыма, яшчэ і судзіць па сутнасці антыканстытуцыйнага злачынства супраць незалежнасці Беларусі».

Вызваляць трэба ўсіх палітычна асуджаных і рэпрэсаваных беларусаў, і вызваляць усімі спосабамі, падкрэслівае пазней Пазняк яшчэ раз, але пры гэтым адзначае:

«Толькі трэба памятаць, што калі на вайне пашкадуеш ворага, ты будзеш ім жа забіты».

Прыход да ўлады ў 2020 годзе Бабарыкі Пазняк ацэньвае як куды горшы і трагічны сцэнарый за захаванне яе Лукашэнкам, а заканчвае сваю вялікую публікацыю наступнай высновай: 

«Мы, беларусы, высакародныя і вялікадушныя, мы жывём па законах і па справядлівасці, не лезем у ботах на лавачкі і ў душу, гатовыя падняць ляжачага. Але мы зусім не забыліся пра прадажнае антыбеларускае драньства спадароў Бабарыкаў, Цапкалаў і іхных жаночых «штабоў» у белых лентачках і белых апасках за «мудрага Пуціна», з шлёпанцам замест Пагоні і крыкамі «Стоп таракан» замест «Жыве Беларусь!». Час змяняецца. Гісторыя застаецца».

Каментары318

  • .
    09.10.2024
    "... адзначылася інфантыльнымі паводзінамі і недалёкімі казаннямі"

    В зеркало-то давно смотрел?
  • Жвір
    09.10.2024
    Насельніцтва Беларусі, гэта не 9 млн. Пазьнякоў, а сам Пазьняк, гэта не шаблён поглядаў, думак, меркаваньняў, таленту й патрыятызму. Як мінімум, залішніх патрыётаў у Беларусі няма й ніколі ня будзе, каб вам на іх плявузгаць.
  • бабруйчанін
    09.10.2024
    Сумна агідна за свой выбар у 94 годзе на карысць ЗП
    Апошнія іллюзіі зніклі у 1999. ))))

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны32

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшаў доўгачаканы працяг культавай украінскай гульні S.T.A.L.K.E.R. У Расіі геймераў прыстрашваюць не гульнявой, а рэальнай зонай за дзяржздраду4

Стрыжак расказаў, чаму Верамейчык не змог легалізавацца ў Еўрасаюзе45

Cambridge Dictionary назваў слова 2024 года

У ЗША заклікаюць панізіць гандлёвы статус Кітая да ўзроўню Беларусі1

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны32

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →