Мінімум 26 былым палітвязням у кастрычніку плануюць замяніць «хатнюю хімію» на калонію
У кастрычніку ў Беларусі адбыліся ці яшчэ адбудуцца не менш за 25 судоў па замене былым палітвязням абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ («хатняй хіміі») на пазбаўленне волі. Вядома, што некаторыя з іх пасля вызвалення з СІЗА пакінулі краіну, таму суды фактычна праходзяць завочна, піша «Вясна».
Напрыклад, сёння, 14 кастрычніка, у Мінску праходзяць адразу 8 судоў па замене «хатняй хіміі» на калонію. Рашэнне прымаюць у тым ліку па справе былой палітзняволенай Вольгі Рытус.
Таксама ў судзе Савецкага раёна Мінска 11 кастрычніка адбыўся суд па замене пакарання для даследчыцы беларускіх вязняў ГУЛАГа Валерыі Чарнаморцавай.
Тых былых палітвязняў, якія застаюцца ў Беларусі, пасля суда змяшчаюць пад варту і пераводзяць у калоніі.
Каментары