Грамадства1010

«Спробы перапісаць гісторыю сталі яшчэ больш лютымі». Лукашысты звярнулі ўвагу на асартымент беларускіх кнігарняў

Прадстаўленая ў беларускіх кнігарнях гістарычная літаратура «павінна адпавядаць нашай дзяржаўнай гістарычнай палітыцы», заявіў 15 кастрычніка на пасяджэнні Рэспубліканскай рады па гістарычнай палітыцы пры адміністрацыі Лукашэнкі дэпутат Палаты прадстаўнікоў, былы дырэктар Інстытута гісторыі НАНБ Вячаслаў Даніловіч.

Viačaslaŭ Danilovič

«Да нас не павінна трапляць экстрэмісцкая літаратура», — дадаў Даніловіч.

Таксама ён падкрэсліў, што ў фокусе ўвагі рады будуць «тэмы кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый».

Кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзмітрый Круты, які адначасова кіруе і Рэспубліканскай радай па гістарычнай палітыцы, заявіў, што «пасля 2020 года спробы перапісаць гісторыю сталі яшчэ больш лютымі з боку і беглай апазіцыі, і заходніх палітыкаў».

Адзначыўшы, што «барацьба за захаванне нашага гістарычнага мінулага, на жаль, з’яўляецца не менш важнай і не менш вострай, чым эканамічнае супрацьстаянне, інфармацыйная барацьба ці нават недзе ваенная», Круты назваў задачай рады «аператыўнае рэагаванне на разнастайныя правакацыі, фэйкі», якія, паводле яго сцвярджэння, на Беларусь «льюцца штодня».

Каментары10

  • Джып
    16.10.2024
    No, губопікі ўжо яго вешаюць разам з пуцінскай z свастыкай.
  • Мх
    16.10.2024
    Зараз ідзе змаганне за галовы будучых беларусаў. Тым, хто бачыў беларускую дзяржаўнасць у 91-94 гадах, мазгі ўжо не перафарматуеш. А тыя, каму зараз 10-15 гадоў, на іх і нацэлена гэтае ўсё. Нават тыя. каму ўжо 30 гадоў, акрамя бягучага "Дня сурка" нічога не ведаюць
  • Ya
    16.10.2024
    Манкуртызацыя ад расейскіх акупантаў і іх абслуге лукашыстаў, здраднікаў Беларусі, халуёў і халопаў, саветазаваных манкуртаў без роду і племені, руцкіх "са знакам якасці".

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў8

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы адкрылі ў Польшчы аўтасэрвіс з запамінальнай назвай5

Як выглядае і колькі каштуе самае дарагое лецішча ў Беларусі1

Трамп прапанаваў Канадзе ўвайсці ў склад ЗША24

Гродзенскім студэнтам на экскурсіі ў турме расказалі пра «самыя камфартабельныя ўмовы»1

Адна з найбагацейшых жанчын В'етнама прайграла апеляцыю. Калі яна не зможа сабраць $9 мільярдаў, яе пакараюць смерцю1

У Оршы за палітыку судзяць праўладнага блогера, які называў сябе «памагатым крывавага рэжыму Лукашэнкі»2

Украіна адмаўляецца ад любых іншых гарантый бяспекі, акрамя сяброўства ў НАТА2

УСУ вывелі вайскоўцаў з поўдня Глушкоўскага раёна Курскай вобласці4

Жанчына хацела забраць сабаку з дарогі і трапіла пад машыну ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў8

Судзяць гендырэктара БелАЗа. Пагражае да 15 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →