Трое непаўналетніх 11 студзеня пашкодзілі ў Мінску восем прыпаркаваных машын, паведаміла мінская міліцыя.
Аўтамабілі пашкодзілі двое 14-гадовых падлеткаў і іх 17-гадовы прыяцель: яны разбілі шкло і бакавыя люстэркі, на кузавах транспартных сродкаў засталіся ўвагнутасці.
Учынак хтопцы патлумачылі тым, што знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Супраць іх завялі крымінальную справу за хуліганства.
Каментары